Паглядзелі, якія аўтамабілі са Штатаў часцей за ўсё купляюць беларусы. А таксама нагадалі, як не даць сябе падмануць пры выбары такой машыны.
VW Jetta
«Народны» аўтамабіль з-за акіяна — VW Jetta сёмай генерацыі. Цэны на такія аўто ў Беларусі пачынаюцца з адзнакі ў 15 тысяч даляраў. Але арыентавацца на самы ніз рынку не найлепшая ідэя, бо па нізкіх цэнах годныя варыянты сустракаюцца вельмі рэдка. Таму лепей арыентавацца на тысяч 16.
Сёмае пакаленне VW Jetta не мае аналагаў у Еўропе, таму абсалютна ўсе машыны ў продажы прыехалі да нас менавіта са Штатаў або Канады. Амаль усе яны маюць пад капотам рухавік аб'ёмам 1,4 літра. Сустракаюцца аўтамабілі як з аўтаматычнай, так і з механічнай каробкай перадач.
З 200 выстаўленых на продаж Jetta толькі 7 маюць пад капотам 2-літровы рухавік. Цэны на такія аўто пачынаюцца ўжо з 22 тысяч даляраў.
Ford Escape
Большасць Escape, прывезеных у Беларусь, аздобленыя «прахадным» паўтаралітровым турбаматорам. Толькі кожны дзясяты мае пад капотам 2-літровы рухавік. І ўсяго 5 з 157 варыянтаў — гэта гібрыдныя Escape з маторам на 2,5 літра.
Buick Encore
Гэты аўтамабіль таксама не першы год мае высокі попыт на беларускім рынку аўто з ЗША. Ён мае аналаг у Еўропе — Opel Mokka. Усе Buick Encore маюць рухавік аб'ёмам 1,4 літра, які працуе ў пары з АКПП. Сярод фундаментальных адрозненняў, бадай, толькі той факт, што гэтыя аўто могуць быць як пярэднепрываднымі, так і поўнапрываднымі.
У Беларусі цэны на Buick Encore 2019 года выпуску пачынаюцца з 14,5 тысячы даляраў. Але больш за ўсё прапаноў у цэнавым дыяпазоне 16-17 тысяч даляраў.
Маслкары. Ford Mustang
Часцей за ўсё да нас вязуць Ford Mustang. Цяпер у Беларусі прадаецца больш за 50 такіх аўто не старэйшых за 2019 год. Сярод іх даволі шмат кабрыялетаў — 21 з 54.
За выключэннем некалькіх экзэмпляраў, цэны на Mustang ў нас стартуюць з адзнакі ў 25 тысяч даляраў. Столькі просяць за аўтамабілі, у якіх пад капотам стаіць рухавік аб'ёмам 2,3 літра.
За самы танны просяць 39 тысяч даляраў, а за самы дарагі — 65 тысяч.
Chevrolet Camaro
Цэны на Chevrolet Camaro не старэйшыя за 4 гады стартуюць з 24,5 тысячы даляраў.
У 30 з 40 варыянтаў пад капотам 2-літровы матор, 9 машын мае рухавік аб'ёмам 3,6 літра. Цэны на такія аўто пачынаюцца ўжо з 30 тысяч даляраў. Таксама ў продажы ёсць адзін Camaro, пад капотам у якога рухавік на 6,2 літра. Просяць за такі аўтамабіль 2022 года выпуску з прабегам 8 048 кіламетраў 44 100 даляраў.
Dodge Challenger
Chevrolet Equinox
Сапраўдным бестселерам сярод амерыканскіх аўто ва ўзросце да 4 гадоў з'яўляецца Chevrolet Equinox. На бягучы момант у Беларусі прадаецца больш за 300 такіх красовераў.
Што трэба ведаць, калі купляеш аўто з ЗША?
Першае, да чаго варта быць гатовым пакупнікам аўто з ЗША або Канады, — гэта аварыйнае мінулае. Гэта не абавязкова мусіць быць нешта фатальнае, але хоць нейкія пашкоджанні былі ў 99% аўто, якія едуць да нас з гэтых краін.
Калі прадавец завярае, што ўвесь аўтамабіль у роднай афарбоўцы, то гэта мусіць моцна насцярожыць, бо апроч «біткоў» са Штатаў прыязджае не мала «таплякоў». Да машын пасля затаплення трэба ставіцца асабліва асцярожна, бо такі аўтамабіль можа стаць бомбай запаволенага дзеяння.
Як не купіць кепскі аўтамабіль?
Каб не набыць аўтамабіль пасля сур'ёзнага ДТЗ, затаплення або са скручаным прабегам, трэба абавязкова праверыць яго гісторыю.
Калі ў інтэрнэце ніякая інфармацыя па VIN не знаходзіцца, то гэта можа быць вельмі сур'ёзным званочкам. Бо за грошы можна вычысціць усю інфармацыю з інтэрнэту. І калі прадавец выклаў на гэта некалькі сотняў даляраў, то, відавочна, яму было што хаваць.
Яшчэ адзін спосаб праверыць гісторыю аўтамабіля са Штатаў — замовіць справаздачу CARFAX. Сэрвіс платны, і ніякіх фота, як выглядаў аўтамабіль, у справаздачы няма, але запісы пра пашкоджанні і іх прыкладны характар там будуць.
Купля на замову — ці ёсць сэнс?
Такі спосаб куплі аўто з ЗША дазваляе атрымаць яго на 15-25% танней аналагічнага аўто ў Беларусі. Але трэба быць гатовымі, што ў такім выпадку на запаветным аўто вы будзеце ездзіць толькі праз 3-6 месяцаў, бо 2-4 месяцы трэба на тое, каб аўтамабіль дабраўся да Беларусі. Плюс спатрэбіцца нейкі час на пошук запчастак і рамонт.
Не ўсё так радасна, як можа здацца. Якія пошліны на аўто існуюць у ЕС
Каментары