У ізраільскай арміі назвалі ўмову, пры якой адменяць наземную аперацыю ў Газе
Наземная аперацыя ізраільскай арміі ў Газе можа быць адмененая толькі пры вызваленні ўсіх захопленых баевікамі ХАМАС закладнікаў, сказаў афіцыйны прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Джонатан Канрыкус аўстралійскаму ABC.
«Калі ХАМАС выйдзе з месцаў, дзе ён хаваецца, прыкрываючыся цывільнымі, верне нашых закладнікаў і здасца без умоў, тады вайна будзе скончаная», — сказаў Канрыкус.
Паводле яго, мэта гэтай вайны — ліквідаваць ХАМАС, каб ён больш ніколі не мог пагражаць ізраільцянам і не паўтарыў уварвання, якое здарылася 7 кастрычніка.
Паводле апошніх звестак ізраільскай арміі, у закладніках у баевікоў ХАМАС знаходзіцца 212 чалавек. У ЦАХАЛ адзначалі, што гэта лічба не канчатковая, многія яшчэ лічацца зніклымі без вестак.
У чацвер, 19 кастрычніка, міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант, выступаючы перад арміяй, сказаў, што хутка яны атрымаюць загад увайсці на кантраляваную ХАМАС тэрыторыю. «Цяпер вы бачыце Газу здалёк, хутка вы ўбачыце яе знутры», — сказаў Галант.
ЗША ж, паводле інсайдаў медыя, папрасілі Ізраіль адкласці наземную аперацыю. У Белым доме лічаць, што гэта дазволіць правесці перамовы наконт вызвалення закладнікаў.
-
Прэзідэнтка Грузіі заклікала прыхільнікаў прыйсці ранкам абараняць яе ў рэзідэнцыі — сёння інаўгурацыя новага прэзідэнта
-
У Расіі абвінавацілі Малдову ў дыскрымінацыі расіян і ў скачванні да неанацызму. У Малдове адказалі
-
У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі
Каментары
чужой территории" и и.п. можешь схлопотать ярлык врака народа или иностранного агента или срок тюремный аж до 20 лет. Это и есть путинская свобода слова ..