Спорт

Гульца зборнай Італіі дыскваліфікавалі на 10 месяцаў з-за ставак. Ён вінны крэдыторам €3 мільёны

Сандра Таналі ставіў на матчы «Мілана», калі выступаў за гэты клуб.

Сандра Таналі. Фота: яго інстаграм

Італьянская федэрацыя футбола дыскваліфікавала паўабаронцу «Ньюкасла» і зборнай Італіі Сандра Таналі за стаўкі на 10 месяцаў. Пра гэта паведамляе сайт сhampionat.com са спасылкай на Football Italia.

Паводле інфармацыі крыніцы, італьянскі хаўбек ставіў на матчы «Мілана», калі выступаў за гэты клуб. Ён прызнаўся, што цяпер у яго даўгі на €3 млн.

Крэдыторы неяк пагражалі футбалісту, абяцаючы зламаць яму ногі.

Праз дыскваліфікацыю італьянец прапусціць астатнюю частку сезона англійскай прэм'ер-лігі, а таксама чэмпіянат Еўропы — 2024, калі зборная Італіі зможа прайсці кваліфікацыю на гэты турнір.

Таналі перайшоў у «Ньюкасл» з «Мілана» ў мінулае трансфернае акно за €64 млн. У гэтым сезоне ён правёў за брытанскі клуб, які выступае таксама ў Лізе чэмпіёнаў, 12 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся адным голам. Кантракт гульца з цяперашнім клубам дзейнічае да канца чэрвеня 2028 года. Арыенціровачны кошт футбаліста, па даных інтэрнэт-партала Transfermarkt, — €60 млн.

Раней гулец «Ювентуса» Нікола Фаджолі стаў першым футбалістам, імя якога прагучала падчас расследавання аб стаўках. Ён ужо атрымаў сямімесячную дыскваліфікацыю.

Каментары

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалося абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя2

Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі2

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →