Грамадства22

«Мая маці на Вялікдзень заўсёды працавала — глядзела, хто з вучняў прыйдзе ў царкву». Чытачы згадваюць, як змагаліся з непажаданымі святамі ў БССР

Беларускія ўлады цяпер змагаюцца з Хэлаўінам. Але ж гэта не першы раз у гісторыі Беларусі, калі спрабуюць забараніць непажаданыя для ідэалогіі святы. «Наша Ніва» запісала некалькі ўспамінаў пра тое, як у часы БССР не ўхвалялі Каляды і Вялікдзень.

Імёны ўсіх суразмоўцаў зменены ў мэтах бяспекі.

«На Вялікдзень мама ішла да царквы пільнаваць, хто з вучняў прыйдзе асвячаць яйкі і булкі»

Генадзь:

— Мая мама ўсё жыццё працавала настаўніцай у школе ў невялікім горадзе. Школа знаходзілася якраз побач з храмам, таму настаўнікаў адтуль адпраўлялі да царквы на нейкія рэлігійныя святы. Добра памятаю, што на Вялікдзень мама заўсёды ішла пільнаваць, хто з вучняў прыйдзе асвячаць яйкі і булкі. Гэта зараз усе прапагандысты як адзін выкладаюць фота на фоне царквы з кошыкамі і нешта пішуць пра традыцыйныя каштоўнасці, тады ж палітыка была іншай.

Мама выконвала загад кіраўніцтва. Сваіх вучняў яна імкнулася «не заўважаць» — «лавіла» і запісвала ў асноўным прозвішчы дзяцей з іншых школ. Пасля ўсе гэтыя спісы падавалі «наверх», а па школах праводзілі паказальныя зборы, дзе піянеры павінны былі крытыкаваць тых, хто ў тыя спісы патрапіў — сваіх аднакласнікаў.

Мама засмучалася, калі яе вучняў лавілі — таму што гэта значыла і незадаволеную дырэктарку, і тое, што ёй таксама давядзецца праводзіць гэтую «тлумачальную працу».

Мяне доўгі час не бянтэжыла тое, што мама дзяжурыць ля царквы — я ўспрымаў гэта як такі ж яе абавязак, як, напрыклад, праверку сшыткаў. Думаць пра тое, наколькі гэта брыдка, я пачаў, ужо калі быў дарослым.

Цікава тое, што мая бабуля таксама ціхусенька хадзіла на Вялікдзень у царкву (нягледзячы на тое, што дзед-камуніст вельмі хваляваўся з гэтай нагоды), каб пасвяціць ежу — а потым мы дома абавязкова святкавалі.

Ці не бянтэжыла гэта маму? Мне здаецца, ніколькі. Яна не рэфлексавала на тэму таго, добра ці дрэнна робіць. Для яе гэта было проста выкананнем даручэння начальства.

Па-першае, мама заўсёды верыла больш у камуністычную партыю, чым у Бога. Па-другое, яна ўсё жыццё вучыла мяне таму, што загады начальства трэба выконваць моўчкі, нават калі ты не згодны. Максімум, можна трымаць дулю ў кішэні, але пярэчыць начальніку — не.

Яна казала: «Вось станеш начальнікам, тады будзеш думаць. А пакуль твая справа маленькая — падпарадкоўвайся». Мама злавалася, калі я ўжо ў дарослым узросце расказваў ёй, што паспрачаўся з начальнікам — нават калі гаворка ішла пра нейкую дробязь. Мусіць, выраз «Я начальнік — ты дурань, ты начальнік — я дурань» была яе дэвізам па жыцці.

Дзяжурства ў царкве яна ўспамінала без негатыву і нават жартавала: «Быў час, калі я ніводнай царкоўнай службы на Вялікдзень не прапусціла».

«У школе заўсёды імкнуліся паставіць абавязковае для ўсіх дзяцей мерапрыемства на вялікія рэлігійныя святы»

Валянціна:

— Я малодшае дзіця ў сям’і, і ў мяне даволі вялікая розніца ва ўзросце са старэйшымі сёстрамі. Калі я вучылася ў школе, ужо не было нейкай агрэсіўнай прапаганды супраць рэлігіі.

Нягледзячы на гэта, і мяне, і сясцёр хрысцілі таемна — нават спецыяльны адвозілі з Мінска ў невялікае сяло, каб таінства адбылося як мага далей ад вачэй знаёмых.

Сёстры распавядалі, што яны ніколі не насілі крыжыкі не шыі (або насілі іх у кішэні, або наогул пакідалі дома) — бо ў школе з-за гэтага маглі зладзіць сход, на якім высмейвалі рэлігійных піянераў ці камсамольцаў. А тых дзяцей, якія ўсё ж некалі прыходзілі ў школу з крыжыкамі на шыі, потым даволі доўга булілі свае ж аднакласнікі — прапаганда працавала.

У час сясцёр у школе заўсёды імкнуліся паставіць нейкае абавязковае для ўсіх дзяцей мерапрыемства на вялікія рэлігійныя святы.

«Мне часам здаецца, што адны прапагандысты пакінулі свае тэксты ў спадчыну іншым»

Наталля:

— У час маёй маладосці ўжо не забаранялі святкаваць рэлігійныя святы, але ж і не віталі, напрыклад, аповеды пра тое, што твая сям’я святкавала Каляды (а мая традыцыйна святкавала). Але ж я памятаю, што па тэлевізары заўсёды напярэдадні Калядаў паказвалі рэпартажы савецкіх рэпарцёраў з-за мяжы, а тыя, шпацыруючы па вуліцах Парыжа, распавядалі: «Крамы ў Францыі пустыя, у людзей няма грошай, каб адсвяткаваць Раство — нават святочную вячэру амаль ніхто не можа сябе дазволіць, што там казаць пра падарункі. І толькі ў СССР усё вельмі і вельмі добра». Ну і далей усё аб тым, што Еўропа хутка загіне ад голаду.

Зараз, калі я недзе выпадкова чую навіны беларускага тэлебачання, то мне заўсёды смешна. Зноў гучыць: «У Германіі пустыя паліцы ў гіпермаркетах, а ў Парыжы людзей блашчыцы хутка з'ядуць». Мне часам здаецца, што адны прапагандысты пакінулі свае тэксты ў спадчыну іншым.

Каментары2

  • Кажан
    31.10.2023
    Я аднойчы напісаў у школьным выпрацаваньні: "Як я правёў лета" пра тое, як мы з маёю бабкай лёталі ў Вільню й маліліся ў Вострай Браме. Быў 1984 год. Мне 8 год.
    Што тады ў школе пачалося? Божачкі! Спачатку мяне "выставілі" на "лінейцы", потым выклікалі маю маці.
    Калі яна запытала: А што са свабодай сумленьня, якую нам гарантуе Канчтытуцыя? Міліцыянт зь дзіцячага пакою адказаў, што ў Канстытуцыі выдавочна памылка, што павінна быць не свабода сумленьня, а свабода ад сумленьня.
  • Так
    31.10.2023
    Па-першае, мама заўсёды верыла больш у камуністычную партыю, чым у Бога. Па-другое, яна ўсё жыццё вучыла мяне таму, што загады начальства трэба выконваць моўчкі, нават калі ты не згодны. Максімум, можна трымаць дулю ў кішэні, але пярэчыць начальніку — не.

    Адразу ў галаве ўзніклі прыклады настаўніц, якія фальсіфікавалі выбары (не толькі апошнія) і іншых паслухмяных неасавецкаму кіраўніцтву прадстаўнікоў народа.

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 35

Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

У цэнтры Мінска знікла святло — у тым ліку на плошчы Незалежнасці3

Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў18

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»4

Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →