Алейнік: Турцыя гатова садзейнічаць зняццю санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў
У інтэрв'ю АНТ міністр замежных спраў расказаў, што Беларусь можа прапанаваць Турцыі.
«У нас ёсць што прапанаваць нашым партнёрам. Перш за ўсё, мы надалі ўвагу аднаўленню інфраструктуры, якая была разбурана ў выніку зруйнавальнага землятрусу ў 11 правінцыях Турцыі. Мы за гэты год змаглі нарасціць аб'ёмы паставак будаўнічых матэрыялаў у Турцыю, якія выкарыстоўваюцца для аднаўлення, перш за ўсё, сацыяльнай інфраструктуры. (…) Мы абмяркоўвалі пытанні развіцця гандлю ў галіне сельскай гаспадаркі. Сёлета пайшла наша малочная прадукцыя, ёсць сур'ёзныя перспектывы нарошчвання паставак аб'ёмаў малочнай прадукцыі на турэцкі рынак. Ёсць перспектывы пачаць пастаўкі мясной прадукцыі, ялавічыны», — пералічыў Сяргей Алейнік.
Па яго словах, Турцыя гатовая спрыяць зняццю санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў.
«Турцыя цалкам пацвердзіла гатоўнасць аказваць нам садзейнічанне ў зняцці абмежаванняў на калійныя ўгнаенні, на ўгнаенні, якія сёння складаюць аснову для харчовай і сельскагаспадарчай бяспекі, асабліва — у краінах глабальнага Поўдня. На наш погляд, ва ўмовах, калі, па даных ААН, 3/4 мільярда насельніцтва планеты галадае, уводзіць санкцыі ў дачыненні да ўгнаенняў з боку ЗША і ЕС — з'яўляецца злачынным. Мы пацвердзілі нашу гатоўнасць далей прасоўваць гэтую тэму на міжнародных пляцоўках і далей развіваць наша супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце. Бо на сённяшні дзень 80% патрэбаў Турцыі ва ўгнаеннях пакрываецца Беларуссю», — выказаў упэўненасць Сяргей Алейнік.
Каментары