Арнольд Шварцэнэгер пакарміў сваю асліцу Лулу ў жывым эфіры спартыўнага шоу
Акцёр і экс-губернатар Каліфорніі вядомы сваёй любоўю да жывёл.
Вядома, што ў яго дома жыве мноства хатніх гадаванцаў. Сярод іх і асліца Лулу, якая некалькі дзён таму вырашыла раптоўна з'явіцца ў кадры і адцягнуць Шварцэнэгера ад працы.
Але той, падаецца, ані кроплі не разгубіўся, а наадварот, з задавальненнем пачаставаў Лулу ласункамі.
Каментары