Свет

Эстонія і Нарвегія следам за Фінляндыяй рыхтуюцца закрыць мяжу з Расіяй

Кіраўнік Памежнай службы Эстоніі адзначыў, што ўлады ўважліва сочаць за сітуацыяй і гатовыя прадухіліць любую нелегальную міграцыю ў выпадку неабходнасці, што «можа азначаць частковае ці поўнае закрыццё пунктаў пропуску».

Эстонска-расійская мяжа. Фота: Jeff J Mitchell/Getty Images

Эстонія і Нарвегія разглядаюць магчымасць закрыцця пунктаў перасячэння мяжы з Расіяй пасля аналагічнага рашэння Фінляндыі, піша Moscow Times.

Кіраўнік памежнай службы Эстоніі Вейка Камусаар заявіў Postimees, што Талін быў у курсе рашэння Хельсінкі спыніць працу чатырох КПП з-за наплыву мігрантаў. Паводле яго слоў, гэта «можа азначаць, што людзі, якія да гэтага часу збіраліся ля гэтых межаў, апынуцца на эстонскіх памежных пераходах».

Камусаар адзначыў, што ўлады ўважліва сочаць за сітуацыяй і гатовыя прадухіліць любую нелегальную міграцыю ў выпадку неабходнасці, што «можа азначаць частковае ці поўнае закрыццё пунктаў пропуску».

Такую заяву зрабіла кіраўніца Мінюста Нарвегіі Эмілі Энгер Мель. Краіна мае адзіны пункт памежнага кантролю з Расіяй у Стурскугу. Міністарка адзначыла, што ажыятажу на КПП не назіраецца. «Трафік вельмі нізкі і быў нізкім на працягу ўсёй восені. Але мы ўважліва сочым за сітуацыяй, і, магчыма, у выпадку неабходнасці нам прыйдзецца закрыць мяжу на кароткі час», — сказала Мэль у каментары NTB.

16 лістапада Фінляндыя абвясціла пра закрыццё чатырох з дзевяці пунктаў пропуску на мяжы з Расіяй. Улады патлумачылі гэта ростам колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з тэрыторыі Расіі. Пачынаючы з верасня, у Фінляндыю такім чынам патрапілі 280 грамадзян Ірака, Емена, Самалі, Сірыі і іншых краін. Усе яны прасілі прытулак.

Каментары

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч28

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца16

У Гданьску напалі на беларусаў17

«Не чапайце, яны з сям'ёй адпачываць прыйшлі». Мінчанка сустрэла ў аквапарку «Лебядзіны» зграю тараканаў5

У Ганконгу 45 лідараў дэмакратычных пратэстаў 2019 года прысудзілі да турэмных тэрмінаў

Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб'екце на тэрыторыі Расіі3

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Пуцін зацвердзіў новую ядзерную дактрыну. У ёй ёсць пункт, звязаны з Беларуссю25

Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго «пакусаў» Зянон Пазняк6

У прытулку ў дзяўчыны 80 сабак, але грошай на корм не засталося5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч28

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →