Вядомыя 20 з 24 камандаў, якія возьмуць удзел наступным летам у кантынентальным першынстве.
Момант матча Украіна — Італія. Фота:Martin Meissner / AP
Італія згуляла ўнічыю з Украінай — 0:0 і заняла другое месца ў групе С за кошт перамогі над украінцамі ў першым матчы.
Англія — 20, Італія — 14, Украіна — 14, Паўночная Македонія — 8, Мальта — 0.
Чэхія перамагла Малдову 3:0 і заняла другое месца ў групе Е:
Албанія — 15, Чэхія — 15, Польшча — 11, Малдова — 10, Фарэры — 2.
Славенія ў групе Н выйграла ў Казахстана — 2:1 і таксама адпраўляецца на Еўра.
Данія — 22, Славенія — 22, Казахстан — 18, Фінляндыя — 18, Паўночная Ірландыя — 9, Сан-Марына — 0.
Такім чынам, вызначыліся 20 з 24 зборных, якія возьмуць удзел у чэмпіянаце Еўропы наступным летам.
Гэта Нямеччына (гаспадыня спаборніцтваў), Іспанія, Шатландыя, Францыя, Нідэрланды, Англія, Італія, Турцыя, Албанія, Чэхія, Бельгія, Аўстрыя, Венгрыя, Сербія, Партугалія, Славакія, Румынія, Швейцарыя, Данія, Славенія.
Але і Украіна, і Казахстан атрымаюць шанец прабіцца на Еўра-2024 праз плэй-оф Лігі нацый.
Дадатковая спроба тычыцца 12 зборных, якія разыграюць у сакавіку тры пуцёўкі. Лёсаванне гэтай стадыі пройдзе ў гэты чацвер.
У аўторак вырашыцца інтрыга ў групе D, дзе яшчэ ў кастрычніку пуцёўку на ЧЕ заваявала Турцыя.
Тут на другое месца прэтэндуюць Харватыя і Уэльс.
Прычым у харватаў на два балы больш за брытанцаў. Харватыя дома згуляе з Арменіяй, а Уэльс — з Турцыяй. Пачатак матчаў у 22:45 па мінскім часе.
Таксама ў аўторак апошні матч у групе І правядзе зборная Беларусі. Яна згуляе ў гасцях з Косава (пачатак у 22:45).
Румынія — 19, Швейцарыя — 17, Ізраіль — 12, Косава — 11, Беларусь — 9, Андора — 2.
Беларусы і касавары разыграюць, напэўна, 4-е месца ў групе. Бо Ізраіль у гасцях гуляе з Андорай.
Каментары