У адным з загарадных комплексаў пад Мінскам прапанавалі акунуцца і папарыцца ў велізарным чане-джакузі з кардамонам, карыцай, анісам, каляндрай, гваздзіком і цытрусавымі долькамі. Гэтая паслуга называецца «Глінтвейн» і, як сцвярджаюць уладальнікі комплексу, гэта «самы вялікі глінтвейн у Беларусі», заўважыў Telegraf.news.
Новую паслугу беларусам прапанавалі ўладальнікі аграсядзібы Volki, якая знаходзіцца за дзесяць кіламетраў ад Мінска і спецыялізуецца на лазневых паслугах. На прома-роліку, апублікаваным у Instagram-акаўнце сядзібы, пара маладых людзей сапраўды атрымлівае задавальненне ў велізарным джакузі, якое зверху нагадвае кубак з гарачым глінтвейнам.
Папарыцца ў такім атмасферным антуражы прапануюць за 250 рублёў і абяцаюць пачаставаць у дадатак хатнім духмяным безалкагольным глінтвейнам.
Чым падфарбоўваюць ваду ў джакузі (а на відэа выразна відаць, што яна мае насычаны бардова-карычневы колер, як і належыць глінтвейну), уладальнікі сядзібы не ўдакладняюць.
«Для мяне асалода быць сярод гэтых прадметаў». Сям'я прамяняла кватэру на дом у вёсцы і абставіла яго рарытэтнымі рэчамі
Crowne Plaza Minsk закрыўся. Што адбылося і які сігнал атрымаў гатэльны бізнэс
Рэліктавы лес, кібердамы, аздараўленчы турызм. Прадпрымальнік з Мінска з'ехаў у вёску і заснаваў там тры новыя бізнэсы
Каментары