Беларускія школьнікі здзекаваліся з шасцікласніка і здымалі працэс на відэа. Сілавікі кажуць, што ўсё з-за серыяла
У Мінску падлеткі здзекаваліся з вучня шостага класа. Хлопчык крычаў ад болю і прасіў яго адпусціць. Сілавікі хутка ўстанавілі тых, хто быў датычны да здзекаў, і апублікавалі справаздачу пра гэта ў адным са сваіх тэлеграм-каналаў.
Паводле інфармацыі сілавікоў, сямікласнікі адной з мінскіх гімназій прызналіся, што глядзелі серыял, які «мае неадназначныя водгукі». Маўляў, менавіта пасля гэтага прагляду школьнікі «вырашылі прымерыць на сябе ролі «плахішоў». Верагодна, маецца на ўвазе расійскі серыял «Слова пацана».
Дзеці, як паведамляецца, раскаяліся ў зробленым, а за іх дзеянні давядзецца адказваць бацькам.
Каментары