Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА
Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч выклаў музычнае відэа, дзе практычна голы. «Як думаеце, мне лепш з капелюшом ці без?» — жартуе ён.
Так арыгінальна музыка рашыў запрасіць беларусаў на канцэрт у Вільні, які будзе 17 снежня.
«Даставай, Язэп, гармонік.
Сюрпрызаў, вядома, нам не варта чакаць.
Старажытна-ашмянска-шанхайскі Leibonik
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць»,
— спявае Бышлыкевіч у адных чаравіках.
Апошнія гады музыка жыве ў Нідэрландах. Працуе інжынерам. Нядаўна выпусціў новы альбом «ТАМ».
«Гэты альбом — мая хроніка апошніх двух гадоў. Кароткая гісторыя таго, як жыў я. Як жылі мы», — так лаканічна апісваў ён рэліз.
Каментары