Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Аргенціну. 10 снежня ён удзельнічаў у інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея ў Буэнас-Айрэсе.
Падчас цырымоніі інаўгурацыі Зяленскі перамовіўся з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам. Аднак дэталяў той размовы не паведамлялася.
Зяленскі сустрэўся таксама з прэзідэнтамі Уругвая, Парагвая і Эквадора. Ён падзякаваў ім за падтрымку Украіны і абмеркаваў далейшую супрацу.
Асобная ўвага падчас размовы была ўдзелена магчымасці правядзення саміту Украіна — Лацінская Амерыка.
Каментары
Але, тут ужо хто каго... Орбан таксама ня хiлы!!!