Ператрусы прайшлі 5 і 6 снежня. Імаверна, гэта звязана з тым, што КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» два магілёўскія медыя — mogilev. media і 6TV.
Інфармацыю аб прэсінгу ўдалося атрымаць ад магілёўскіх журналістаў іншых СМІ, якія не змаглі звязацца са сваімі сябрамі, паведамляе Mayday.team.
Паводле папярэдніх звестак, у спісе сілавікоў значыліся Барыс Вырвіч, Аляксандр Агееў, Аляксей Бацюкоў, Ігар Шаруха, Сяргей Антонаў з Быхава і Пётр Мігурскі (інфармацыя ўдакладняецца).
Імаверна, ва ўсіх была канфіскаваная тэхніка і тэлефоны, яны засталіся без сродкаў сувязі.
Каментары