Свет88

У Беларусь збіраецца прыехаць Додзік

Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік у інтэрв'ю тэлеканалу «РТР-Беларусь» паведаміў, што неўзабаве мае намер наведаць Беларусь.

«Я неўзабаве да вас прыеду. Я ўжо быў у Беларусі і зачараваны вашай краінай. Зберагайце свайго прэзідэнта і сваю свабоду, свой суверэнітэт. Калі вы гэта страціце, то страціце сябе. А беларускі народ — гэта свабодны народ, і за гэта варта плаціць. Свабода важнейшая за ўсё. Беларусь, Расія, Рэспубліка Сербская — міру нам усім», — сказаў Міларад Додзік.

Боснія і Герцагавіна складаецца з дзвюх частак — Федэрацыі Босніі і Герцагавіны (яе насельніцтва — пераважна баснійцы-мусульмане і харваты) і Рэспублікі Сербскай. Калі першая арыентаваная перадусім на Захад, то ў Рэспубліцы Сербскай, якой кіруе Міларад Додзік, моцныя прасербскія і прарасійскія настроі. Неабходнасцю трымаць раўнавагу паміж гэтымі часткамі тлумачыцца непаслядоўнасць дзяржаўнай палітыкі Босніі і Герцагавіны. Абвастрэнне міжнацыянальных адносін у гэтым рэгіёне ў першай палове 1990-х гадоў мела вынікам крывавую вайну з прыкметамі генацыду.

Чытайце таксама: 

«Расейцаў столькі, што Бялград пераўтвараецца ў нейкі Белгарад». Як жывуць беларусы ў Сербіі

Прэзідэнт Сербіі хоча аднавіць сумесныя вучэнні з НАТА

Лукашэнка распавёў, як накарміў Зімбабвэ, і даручыў разабрацца з Сербіяй

Каментары8

  • Додзік дома
    18.12.2023
    Сынку, у нас ўжо ёсьць адзін додзік дома.
  • гердзень
    18.12.2023
    адкуль?
  • Кто? Додик?
    18.12.2023
    Сиди дома додик.

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць14

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць14

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →