Трымаюць курс на Маскву.
Генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец у эфіры АНТ агучыў, што за 2023 год колькасць пасажыраў авіякампаніі павялічылася прыкладна на 7-8%.
Сёлета адкрываліся новыя рэйсы — у індыйскі Дэлі, катарскі Доху, эмірацкі Абу-Дабі. І некалькі — у расійскія гарады.
«Існуе цэлая праграма працы паміж Беларуссю і Расіяй у галіне грамадзянскай авіяцыі. Будуць адкрывацца рэйсы новыя і авіякампаніяй «Белавія», і дадавацца частоты па ўжо існуючых маршрутах. Расійскія авіякампаніі актыўна ідуць у Мінск», — адзначыў Чаргінец.
У 2023-м адкрылі маршрут Гомель — Масква. Прамыя палёты з рэгіёнаў у гарады Расіі плануюць развіваць і далей.
Каментары