33 маракі лічацца зніклымі без вестак, 23 чалавекі параненыя, адзін загінуў у выніку ўкраінскай атакі на карабель «Новачаркаск» у порце Феадосіі, піша ASTRA са спасылкаю на свае крыніцы.
Паводле выдання, на месцы знойдзеныя абломкі ракеты Storm Shadow.
Па інфармацыі канала, у момант атакі ноччу 26 снежня на вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск» знаходзіліся 77 маракоў. Па даных выдання, 33 з іх цяпер лічацца зніклымі без вестак, 19 параненыя. Загінула ў выніку атакі 64-гадовая працаўніца аховы порта, яшчэ 4 цывільныя параненыя.
Карабель «Новачаркаск» цалкам выгарэў і затануў. Эксперты мяркуюць, што на караблі маглі быць беспілотнікі ці ракеты, выбух якіх стварыў дэтанацыю.
Расійскі бок сцвярджае, што ў выніку атакі на «Новачаркаск» адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні, а сам карабель атрымаў «пашкоджанні».
Каментары