Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. За што, дакладна невядома.
Увечары 9 студзеня Таццяну Севярынец шпіталізавалі, у яе падняўся ціск. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла Ганна Севярынец. «Мама ў бальніцы з ціскам. Ну, прынамсі, ночыла на матрасе, і на тым, сусвеце, дзякуй», — напісала яна.
Праваабаронцы мяркуюць, што судзіць маці Паўла Севярынца будуць за «экстрэмісцкія падпіскі».
Каментары