Свет44

Як падчас вайны падарожнічае Зяленскі, калі самалётам з Кіева не вылеціш?

Ва ўмовах вайны прэзідэнт Украіны актыўна здзяйсняе замежныя візіты. Як падарожнічае Зяленскі і якія змены адбыліся за два гады ў транспартным забеспячэнні візітаў?

Владимир Зеленский в Вильнюсе Vladimir Zelensky in Vilnius Уладзімір Зяленскі ў Вільна
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 10 студзеня 2024 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Пералёты вышэйшых дзяржаўных асобаў Украіны забяспечвае Дзяржаўная авіяцыйнае прадпрыемства «Украіна». У 2020 годзе ў яго распараджэнні было тры самалёты (Airbus А319CJ, Ан-148-100В, Ан-74ТК-300Д) і адзін верталёт Мі-8МТВ-1.

З пачаткам вайны замежныя паездкі Уладзіміра Зяленскага спыніліся амаль на 10 месяцаў. Першы свой візіт ён здзейсніў толькі ў снежні 2022 года ў ЗША. Як пісала Бі-Бі-Сі, спачатку Зяленскі прыехаў начным цягніком у Польшчу. Журналісты польскага тэлебачання паказалі яго на чыгуначнай станцыі ў памежным Пшэміслі. Затым ён сеў у адзін з чорных Chevrolet Suburban і адправіўся ў Жэшуў. Там яго забраў Boeing C-40B ВПС ЗША, які суправаджалі самалёт-разведчык НАТА і знішчальнік F-15.

Уладзімір Зяленскі на чыгуначнай станцыі Пшэмысль Владимир Зеленский на железнодорожной станции Пшемысль Volodymyr Zelenskyy at a train station in Przemysl
Уладзімір Зяленскі на чыгуначнай станцыі Пшэмысль. 21 снежня 2022 года. Скрын відэа NBCNews / YouTube

Значна актыўней Уладзімір Зяленскі стаў перамяшчацца ў 2023 годзе. 8-9 лютага ён наведаў Лондан, Парыж і Брусэль. Як паведамлялася, у Лондан ён прыляцеў на ваенна-транспартным самалёце С-17 Каралеўскіх ВПС. А вось у Парыж з Лондана ён прыбыў на самалёце брытанскага ўраду. З Парыжу на саміт ЕС прэзідэнт Украіны паляцеў на ўрадавым самалёце Францыі разам з Эмануілам Макронам.

Volodymyr Zelenskyy arrives at the Orly airport Уладзімір ЗЯленскі прыбыў у аэрапорт Орлі Владимир Зеленский прибыл в аэропорт Орли
Уладзімір Зяленскі ў аэрапорце Орлі каля Парыжу. 8 лютага 2023 года. Фота: Julien de Rosa, pool via AP.

Падчас замежнага турнэ ў маі 2023 года Уладзімір Зяленскі актыўна карыстаўся самалётамі краін-партнёраў. Так у Хельсінкі ён прыляцеў на ўжо вядомым Boeing C-40B, у Амстэрдам — на ўрадавым самалёце Нідэрландаў. 14 мая з Рыма ў Берлін Уладзімір Зяленскі ляцеў на лайнеры Airbus A319 Ваенна-паветраных сілаў Германіі.

Для ўдзелу ў саміце G-7 у Хірасіме, які адбыўся 19-21 мая 2023 года, па просьбе ўкраінскага боку быў прадстаўлены ўрадавы самалёт Францыі.

У верасні 2023 года ўпершыню за паўтара года з пачатку вайны прэзідэнт Украіны выкарыстаў украінскі борт — самалёт Airbus А319CJ рэгістрацыйны нумар UR-ABA. На ім ён паляцеў у ЗША. Але, як і ў першую паездку ў ЗША, Зяленскі спачатку дабраўся да Жэшува, дзе перасеў на борт самалёта, які прыляцеў з Кракава.

Airbus A319 CJ UR-ABA ў Нью-Ёрку. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Як паведамляецца, гэты авіялайнер быў замоўлены ў Airbus (Францыя) пры Віктары Юшчанку ў 2004 годзе. У эксплуатацыі ён з 2010 года.

У 2023 годзе літоўская кампанія J&C Aero зрабіла маштабную рэканструкцыю салону. Мантажныя і рамонтныя работы праводзіліся ў Талінскім аэрапорце. Менавіта адтуль, па даных flightaware.com, самалёт прыляцеў у Кракаў 31 жніўня 2023 года.

Airbus А319CJ 10 January 2024
Маршрут самалёта прэзідэнта Украіны Airbus А319CJ 10 студзеня 2024 года. Фота: flightaware.com

На гэтым жа борце Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Вільню ранкам 10 студзеня 2024 года. Згодна з данымі сэрвісу flightaware.com самалёт Airbus А319CJ у 5:14 ранку вылецеў з Кракава ў Жэшуў, а адтуль у 8:32 — у Вільню. У сталіцы Літвы ён прызямліўся праз 56 хвілін у 10:28 па мясцовым часе.

Чытайце яшчэ:

Зяленскі з неанансаваным візітам прыехаў у Літву

Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі «Нарач»

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Каментары4

  • Побольше уважения, всё-таки
    10.01.2024
    а самому себе Зе вызов хоть немного бросить слабо?

    дарэчы. а што там з выбарамі новага прэзідэнта ва Украіне? вах, іх не будзе, пакуль вайна? дык Зе зручна прыстроіўся. і перавыбірацца не трэба яму. збіраецца прэзідэнтстваваць да апошняга украінца? 
  • вах, вайна будзе да апошняга рашыста
    10.01.2024
    Побольше уважения, всё-таки, я разумею, што лукашыстам не да законаў, але ўсё ж такі раю пачытаць законы, там і знойдзіце адказы на вашыя пустыя пытанні.
  • рагнеда
    10.01.2024
    какие законы? ваши? украинские?

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →