«Размяшчала пры цары Гароху». Сілавікі паспрабавалі запісаць пакаяльнае відэа з Таццянай Севярынец
Маці Паўла Севярынца, якую затрымалі пазаўчора, вельмі дастойна трымаецца на відэа.
«Прыцягнулі мяне за тое, што я размяшчала ў сябе ў фэйсбуку яшчэ пры цары Гароху нейкія матэрыялы, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі і яны забароненыя. Але на той момант яны не былі забароненымі і лагатыпы не былі тады забароненымі. На жаль, я не валодаю такімі ведамі і не змагла пачысціць свой тэлефон і сваю старонку належным чынам так, каб не прыцягваць да сябе ўвагі адпаведных органаў. Канечне, я буду ўдзячная, — пасміхнулася Таццяна Севярынец, — калі мне хтосьці дапаможа гэта зрабіць».
Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. Увечары таго ж дня яе шпіталізавалі, у яе падняўся ціск.
Цяпер маці Паўла Севярынца дома да суда, які адбудзецца 25 студзеня.
Праваабаронцы мяркуюць, што судзіць маці Паўла Севярынца будуць за «экстрэмісцкія падпіскі».
Каментары
А Татьяне - здоровья, мужества и дождаться справедливости, когда эти насильники окажутся на скамье подсудимых!