Грамадства11

Кліентамі яго фірмы быў Нацбанк, Мінпрацы. Што вядома пра палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр у калоніі

Вадзім Храсько працаваў у сферы IT. Ягоная фірма абслугоўвала Нацбанк і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый. У мужчыны засталася жонка і двое малых дзяцей, піша «Радыё Свабода».

Палітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запалення лёгкіх. Яго даставілі з калоніі «Віцьба» ў шпіталь, але выратаваць жыццё мужчыны лекарам не ўдалося. Мужчыну пахавалі ў Менску. Яму было 50 гадоў.

Працаваў у IT-фірмах, зарэгістраваных у пачатку 1990-х

Паводле інфармацыі, якую можна знайсці ў сацыяльных сетках Вадзіма, ён спачатку хадзіў у школу ў Заслаўі, потым у Менску. Прафесійная адукацыя пазначаная як няскончаная. Ягоны бацька Навум, імаверна, мог паходзіць з Латвіі. Чалавек з такімі імем і прозвішчам ёсць у спісах КПСС у латвійскім архіве.

Вадзім жыў у Менску. Працаваў у сферы IT, у фірмах, якія займаліся распрацоўкай праграмнага забеспячэння з пачатку 1990-х гадоў. Адно з першых месцаў працы — замежнае прадпрыемства «Лаппа ИП», якое існавала з 1991 года. Офіс месціўся на тэрыторыі Акадэміі навук.

Апошнім месцам працы Вадзім пазначыў кампанію «Авест». Ён быў кіраўніком групы. Там ён працаваў з 2000 года. Гэта прыватная кампанія, якая распрацоўвала праграмнае забеспячэнне крыптаграфічнай абароны інфармацыі, абараняла бізнэсы ад кібератакаў. Ейнымі кліентамі былі Нацбанк, Міністэрства падаткаў і збораў, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Міністэрства працы, Беларуская чыгунка, Белагрампрамбанк і некаторыя іншыя банкі.

Вёў сямейны Youtube-канал, глядзеў «Жыццё-маліна»

Вадзім вёў старонку ў сацыяльных сетках на расейскай мове. Публікаваў там у асноўным фота і відэа з жонкай і старэйшай дачкой. Ягоная жонка паходзіць з Татарстана, там жа пара ўзяла шлюб. У сям’і двое дзяцей, 5 і 9 гадоў.

Мужчына нават меў свой невялікі Youtube-канал з сямейнымі відэа. Ён фіксаваў, як старэйшае дзіця пачынае хадзіць, бавіцца, святкуе народзіны. «Прамень сонца залатога», — падпісаў ён адзін з фотаздымкаў з дачкой. Апошняя ягоная публікацыя ў сетках была ў 2017 годзе.

Вадзім глядзеў беларускі Youtube-канал Мікіты Мелказёрава «Жыццё-маліна», перадачы расейскага журналіста Ільі Варламава і дакументальныя фільмы пра прыроду. Слухаў гурт Depeche Mode і цікавіўся, як можна зрабіць пляж з басейнам дома.

Адправілі на тры гады ў калонію за некалькі данатаў

Вадзіма Храсько затрымалі летась у красавіку незадоўга да ягонага дня нараджэння. У жніўні яго асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за некалькі данатаў. Артыкул гучыць як «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». Дэталі справы невядомыя, але такой арганізацыяй мог быць, прыкладам, Байсол, які збірае грошы для рэпрэсаваных беларусаў, або полк Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны.

Храсько спрабаваў абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе, але яго пакінулі ў сіле, нягледзячы на сур’ёзнае захворванне мужчыны. Да таго ж МУС унесла яго ў «спіс экстрэмістаў».

Палітвязня накіравалі ў калонію пад Віцебскам, дзе сядзіць шмат былых чыноўнікаў, сілавікоў, эканамічных злачынцаў. Там ён прабыў каля двух месяцаў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо чацвёртая смерць у зняволенні асуджанага па палітычных матывах. 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст Мікалай Клімовіч з хворым сэрцам. 11 ліпеня 2023 — прывезены ў бальніцу з гарадзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву.

Каментары1

  • А. Н.
    16.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці7

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →