Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 30 красавіка, і ў сярэднім на душу насельніцтва павялічыцца на 10,6% і складзе 406,74 рубля.
Мінулы раз БПМ павышалі з 1 лістапада 2023 года.
У выніку з 1 лютага па 30 красавіка бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў наступных памерах:
- у сярэднім на душу насельніцтва — 406,74 рубля (раней 367,79);
- для працаздольнага насельніцтва — 434,6 рубля (раней 405,27);
- для пенсіянераў — 298,43 рубля (раней 273,26);
- для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 260,39 рубля (раней 237,34);
- для дзяцей ад трох да шасці гадоў — 349,09 рубля (раней 325,11);
- для дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 406,03 рубля (раней 393,34).
Змены закрануць каля 1,5 млн атрымальнікаў сацыяльных выплат, устаноўленых ад БПМ, бо аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.
Напрыклад, сацыяльныя пенсіі і дапамогі па доглядзе інваліда, а таксама дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і разавыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці.
Да прыкладу, пры нараджэнні першынца сям'і заплацяць 4067,4 рубля (плюс 389,5), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 5694,36 рубля (плюс 545,3), піша Office Life.
Каментары