Міжнародны саюз аховы прыроды памяняў статус бамбукавых мядзведзяў з такіх, «якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення», на «ўразлівых», піша «Зялёны партал».
Папуляцыя вялікіх пандаў у дзікай прыродзе павялічылася з 1980-х гадоў з 1100 да амаль 1900 жывёл, адзначылі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР.
Для таго, каб гэтага дасягнуць, Кітай сфармаваў сістэму абароны бамбукавых мядзведзяў, рэалізаваўшы шэраг ключавых экалагічных праектаў. Так, у 2021 годзе ў правінцыі Сычуань стварылі Нацыянальны запаведнік вялікіх пандаў, у якім жыве асноўная частка дзікіх жывёл.
У ведамстве дадалі, што сусветная папуляцыя вялікіх пандаў, якія жывуць у няволі, дасягнула 728 асобін.
У заапарках па-за межамі Кітая цяпер утрымліваюцца 56 бамбукавых мядзведзяў, якія знаходзяцца ў добрым стане.
Каментары