Еўрасаюз мае намер увесці санкцыі супраць шэрагу беларускіх вайскоўцаў
Еўрапейскі саюз збіраецца ўключыць у 13-ы пакет санкцый супраць Расіі дзясяткі беларускіх і расійскіх афіцэраў.
«У чорны спіс плануецца ўключыць «некалькі дзясяткаў» беларускіх і расійскіх афіцэраў, якія вядуць вайну супраць Украіны, а таксама расіян, якія маюць дачыненне да выкраданняў украінскіх дзяцей», — піша выданне EUobserver са спасылкай на неназваных еўрапейскіх дыпламатаў.
Чакаецца, што паслы краін Еўрасаюза пры Еўрарадзе пачнуць абмеркаванне спісу 8 лютага.
У новых мерах згадваецца некалькі фірмаў з па-за межаў Еўрасаюза, якія дапамагаюць Расіі атрымаць забароненыя кампаненты зброі. Пры гэтым санкцыі не будуць уключаць новых забаронаў на расійскія металы, звадкаваны газ або атамныя прадпрыемствы.
Не ўхваленая пакуль і прапанова абмежаваць свабоду перамяшчэння расійскіх дыпламатаў у Шэнгенскай зоне, піша EUobserver.
Каментары