«Маюць каласальны вопыт, які паскорыць перамогу Украіны». Украінская армія працягвае абнаўляць кіраўніцтва
Намеснікамі новага галоўнакамандуючага УСУ Сырскага сталі Вадзім Сухарэўскі і Андрэй Лебядзенка, паведаміў Уладзімір Зяленскі.
Палкоўнік Сухарэўскі будзе адказваць за беспілотныя сістэмы і развіццё прымянення дронаў, палкоўнік Лебядзенка — за інавацыі, «менавіта тэхналагічны кампанент войска і баявых сістэм», паведаміў прэзідэнт Украіны.
Таксама Зяленскі назваў намеснікаў новага кіраўніка Генштаба УСУ Анатоля Баргілевіча. Імі сталі брыгадныя генералы Уладзімір Гарбацюк, Аляксей Шаўчэнка і Міхаіл Драпаты.
Гарбацюк будзе адказваць за аператыўную працу штабоў, планаванне і кіраванне, Шаўчэнка — за лагістыку, Драпаты — за падрыхтоўку вайскоўцаў.
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што новапрызначаныя яго намеснікі Вадзім Сухарэўскі і Андрэй Лебядзенка, а таксама намеснікі начальніка Генштаба Уладзімір Гарбацюк, Міхаіл Драпаты і Аляксей Шаўчэнка маюць каласальныя веды і вопыт, якія паскораць перамогу Украіны ў вайне.
Каментары