Выбухі былі чуваць у Кіеве, Львове, Запарожжы, Дняпры. Паветраную трывогу абвясцілі па ўсёй краіне.
Паветраныя сілы Украіны і ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі, што крылатыя ракеты, як мяркуецца, «Калібры», былі выпушчаныя са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў над тэрыторыяй Расіі, піша Бі-бі-сі.
Незадоўга да запуску гэтых ракет расійская армія нанесла ўдар дзвюма крылатымі ракетамі паветранага базавання Х59 Міргарада ў Палтаўскай вобласці, дзе размешчаная ўкраінская авіябаза.
Тыя ракеты, што ўжо знаходзіліся ў паветранай прасторы Украіны, па паведамленнях Паветраных сіл, былі запушчаны з паўднёвага напрамку — верагодна, з карабля Чарнаморскага флоту. Ракеты са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў па стане а 6-й па мясцовым часе яшчэ падляталі да тэрыторыі Украіны.
Паветраныя сілы Украіны паведамлялі, што крылатыя ракеты, запушчаныя расійскімі стратэгічнымі бамбардзіроўшчыкамі ўвайшлі ў паветраную прастору Украіны ў Сумскай вобласці і ляцяць у бок Кіева.
Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы і ўлады Кіева паведамлялі, што ў ваколіцах сталіцы грымяць выбухі: СПА страляла па ракетах.
Частка запушчаных Расіяй ракет, па паведамленнях маніторынгавых каналаў, праляцела праз Кіеўскую вобласць далей на захад. Адна група «Калібраў», як сцвярджае адзін з маніторынгавых каналаў, ужо збітая.
Масіраваны налёт крылатых ракет працягваўся некалькі гадзін. Інфармацыя аб разбурэннях пакуль не паступала.
А 8-й гадзіне ракетны налёт скончыўся, па ўсіх абласцях быў абвешчаны адбой паветранай трывогі.
Каментары