У Бярозаўцы арыштавалі на 15 сутак назіральніцу на выбарах 2020 года
У Бярозаўцы пад Лідай 60-гадовую мясцовую жыхарку Гражыну Гетка арыштавалі на 15 сутак, піша тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе». Жанчыну судзілі 19 лютага, па якім артыкуле — невядома.
Як пішуць аўтары канала, 16 лютага дома ў Геткі сілавікі правялі ператрус, жанчыну затрымалі.
У 2020 годзе Гетка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. У верасні 2023 года яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь па артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).
Каментары