Ежа11

Піца са шпінатам і рыкотай — рэцэпт

Вазьміце гатовую аснову для піцы з цэльназерневай мукі, надайце больш увагі якасці інгрэдыентаў – і з ліку шкодных гэтая страва пяройдзе ў лік карысных.

Spinach pizza
Фота: Vecteezy

Вам спатрэбіцца:

  • гатовае цеста для піцы
  • 1 кубак рыкоты
  • 2 здробненыя зубчыкі часнаку
  • 2 чайныя лыжкі аліўкавага алею
  • 100-120 г свежага ці замарожанага лісця шпінату
  • 3/4 шклянкі цёртага пармезану
  • 1/4 шклянкі цёртай мацарэллы

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 230℃. У місцы змяшайце рыкоту і 1/4 шклянкі пармезану. Размяшайце да аднастайнасці.
  2. У сярэдняй патэльні нагрэйце 1 ч.л. аліўкавага алею, прыпраўце соллю і перцам. Дадайце шпінат і часнок. Гатуйце і памешвайце, пакуль шпінат не звяне. Зліце ваду і адкладзіце ўбок.
  3. Выкладзеце сумесь рыкоты на цеста для піцы, пакіньце дастаткова месца па краях. Вышмаруйце краі аліўкавым алеем, які застаўся. Зверху пакладзіце падсмажаны шпінат. Шчодра пасыпце шпінат і рыкоту цёртай мацарэлай.
  4. Запякайце ў духоўцы 12-15 хвілін або пакуль краі не стануць залацістыя, а сыр не расплавіцца. Пачакайце 5 хвілін, перш чым наразаць.

 

Каментары1

  • Žvir
    08.03.2024
    Nie majo. Šmat kamu padabajecca, piceryi vuń nie pustujuć, alie ja addaŭ by pieravahu jakojści kuliabiacy, kaldunu ci babcy.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →