Праваабаронцы назвалі палітвязнямі Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1417 чалавек.
Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Каментары