Стала вядома, колькі крыміналак за «экстрэмізм» завялі з 2020 года ў Мінску
Звесткі пра колькасць заведзеных палітычных спраў з пачатку актыўных пратэстаў у Беларусі прывёў на сустрэчы з калектывамі Мінскага завода пеністых вінаў і завода «Крыніца» намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Грыб, перадаюць «Мінск-Навіны».
Колькасць заведзеных у Мінску за перыяд са жніўня 2020 года «экстрэмісцкіх» спраў, паводле даных высокапастаўленага сілавіка — больш за 7400.
Тэрмін «экстрэмізм» — эўфемізм, які выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі для барацьбы са сваімі палітычнымі апанентамі і ўвогуле любым іншадумствам.
Варта ўлічваць, што з не меншай інтэнсіўнасцю з «экстрэмізмам» сілавікі ўвесь гэты час змагаліся і ва ўсіх без выключэння рэгіёнах. А справы вельмі часта заводзяцца не ў дачыненні аднаго чалавека, а некалькіх ці ўвогуле цэлых груп.
У жніўні 2022 года Следчы камітэт агучваў, што з 2020-га ў краіне заведзена 11 тысяч «экстрэмісцкіх» спраў.
Каментары
У жніўні 2022 года Следчы камітэт агучваў, што з 2020-га ў краіне заведзена 11 тысяч «экстрэмісцкіх» спраў.
Вядома, што праз адміністрацыйныя суды (суткі, штрафы) у 2020 годзе прайшло 37 тысяч чалавек.
Усё ведаюць, што на маршах сілавікі хапалі і кідалі ў аўтазакі па 1000 чалавек. А потым палявалі за людзьмі па ўсім горадзе, у тым ліку вытасківалі з кватэр.
Пытанне: з якой мэтай структуры Ціханоўскай на міжнародных сустрэчах з замежнымі палітыкамі і арганізацыямі заніжаюць лічбы рэпрэсаваных беларусаў у дзясяткі разоў?!!!