Эканоміка77

Ці нацыяналізуюць улады былы Макдональдс?

Што адбываецца з адной з галоўных фастфуд-сетак Беларусі, разбіраўся cappucchinator.com.

Улады сапраўды вырашылі нацыяналізаваць былы McDonald's?

Выходзіць, што так.

Выявілася, што яшчэ восенню 2023 года Дзяржаўны камітэт маёмасці падаў пазоў у Эканамічны суд Мінска з мэтай «адціснуць» кампанію «КСБ Віктары Рэстараны», якая кіруе фастфуд-сеткай у Беларусі. Дагэтуль кампаніяй валодала сінгапурская KSB Victory Restaurants PTE. LTD.

Чамусьці кастрычніцкае рашэнне мінскага суда прыбрана з банка дадзеных судовых пастаноў. Аднак у «капучынатара» аказалася на руках гэтае рашэнне.

У лістападзе 2023 была апеляцыя ў тым жа Эканамічным судзе Мінска, вынік — рашэнне ад 10 кастрычніка пакінута без зменаў. Але судовая гісторыя на гэтым не заканчваецца. І ўладальнікі сеткі ідуць у апошнюю інстанцыю — Вярхоўны суд.

10 студзеня 2024 года там «вырашаўся» лёс былога Макдональдса ў Беларусі (а цяпер сеткі Mak.by). Пасяджэнне было закрытае, а рашэнне суда да гэтага часу не апублікавана ў базе дадзеных судовых пастаноў. Там прысутнічае толькі файл з трохкроп'ем. Дакладна такі ж і ў рашэнні ад 10 кастрычніка Мінскага эканамічнага суда.

Што гэта значыць?

Верагодна, у хуткім часе афіцыйна адбудзецца змена ўладальніка і ў базе юрыдычных асоб мы ўбачым, што ўладальнікам стаў Дзяржкаммаёмасці.

Па інфармацыі Еўрарадыё, агульны кошт сеткі ацэньваецца ў 3,75 млн долараў. У 2022 годзе чысты прыбытак кіруючай кампаніі склаў 4,1 млн рублёў. Каму ж дастанецца гэты ласы кавалачак?

Ад McDonald's да Mak.by

Што ўвогуле адбывалася апошнія гады з вядомай фастфуд-сеткай у Беларусі? У лістападзе 2022 года на фоне вайны ва Украіне McDonald's абвясціў, што сыходзіць з беларускага рынку. Спачатку было абвешчана, што месца зойме расійская сетка «Вкусно — и точка», але нешта пайшло не так.

«Мы пагадзіліся і нават паспелі падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве і адгрузіць частку прадукцыі. Але з-за пэўных абставінаў Беларусь у выніку пайшла па іншым шляху, у Мінску вырашылі ствараць свой уласны брэнд, які не будзе мець ніякага дачынення ні да Расіі, ні да «Вкусно – и точка», ні да нейкіх іншых расійскіх франшыз. Пагадненне аб супрацоўніцтве мы скасавалі», — патлумачыў генеральны дырэктар сеткі «Вкусно — і точка» Алег Пароеў.

Што ж здарылася? Планавалася, што рэстараны пад расійскім брэндам пачнуць працаваць з 22 лістапада, але ўсяго за пару дзён да гэтага пра McDonald's узгадаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што гэта «ўжо наша прадпрыемства».

У снежні 2022 года «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы заявіла, што даглядаць сетку былога McDonald's’а паставілі аднаго з набліжаных бізнэсменаў — Аляксея Алексіна.

А вясной 2023 года нарэшце быў прыдуманы і абвешчаны новы брэнд. Пасля доўгіх мазгавых штурмаў была крышталізавана новая назва — Mak.by. З гэтага моманту запусціўся працэс рэгістрацыі мноства таварных знакаў.

Дык а хто валодаў былой сеткай McDonald's у Беларусі?

Кампаніяй «КСБ Віктары Рэстараны» валодае сінгапурская юрасоба KSB VICTORY RESTAURANTS PTE. LTD. Яна належыць яшчэ двум кампаніям — 90% у RAPID FOOD HOLDING PTE. LTD. і 10% у SENGERMEN PTE. LTD.

Уладальнікам першай значыцца вядомы бізнэсмен з Казахстана Кайрат Баранбаеў. Уладальніца другой дырэктарка сеткі McDonald's у Беларусі Вікторыя Дано.

Кайрат Баранбаеў звязаны з сям'ёй першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Яго дачка замужам за ўнукам Назарбаева (унук загінуў пры дзіўных абставінах).

У 2022 годзе, калі пад шумок масавых пратэстаў у Казахстане пачалі прыбіраць стаўленікаў і фаварытаў Назарбаева, Баранбаеў трапіў пад крымінальны пераслед. У 2023 годзе ён быў асуджаны на восем гадоў. Яму прыйшлося «добраахвотна» перадаць ва ўласнасць дзяржавы актывы на суму больш за 90 млрд тэнге (каля 180 мільёнаў еўра).

Аднак, сярод іх не было яго кампаніі, якая авалодала Макдональдсам у Беларусі. Згодна з актуальнай выпіскай з сінгапурскага рэестра — Баранбаеў да гэтага часу адзіны ўладальнік кампаніі RAPID FOOD HOLDING PTE. LTD.

У лістападзе 2023 года паведамлялася, што бізнесмен выйшаў на волю — яму змянілі меру пакарання з пазбаўлення волі на абмежаванне волі. Па сутнасці яго адправілі на «хатнюю хімію». Вось ён напэўна здзівіўся, калі даведаўся што ўлады Беларусі вырашылі «адціснуць» яго бізнес.

Каментары7

  • Мудрагелісты
    15.01.2024
    Цікава, хто ж прыйдзе з інвестыцыямі да дзікуноў, якія адціснулі нават сімвал капіталізму - Макдональдс ? І смех, і грэх 😂
  • Единственного беларуского олигарха-миллиардера знают все
    15.01.2024
    Головач прибыль Макдональдса в Беларуси составляла около 4 млн долларов, плюс сама сеть кафешек стоила столько же, а сейчас эти деньги пойдут в карман семейке. Вот так на ровном месте семейка отжала себе в карман с десяток миллионов долларов. Барыгам из девяностых такое и не снилось. И главное никакой ответственность. пока что
  • На дрова пустить его и точка. Открыть наши советские рюмочные и бутербродные
    15.01.2024
    Пора возвращать наши родные советские рюмочные и бутербродные. Бывший Макдональдс на дрова. Разобрать на материалы и забыть как страшный сон.

    С уважением, Анатолий Старков

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана5

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →