Культура11

Сёння Міхалу Анемпадыставу было б 60 гадоў

16 сакавіка — юбілей вядомага беларускага паэта, мастака, публіцыста і перакладніка, піша Радыё Свабода.

Міхал Анемпадыстаў. Фота: Wikimedia Commons

Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся ў Менску 16 сакавіка 1964 года. Дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Сябра Беларускага саюзу дызайнераў і Беларускага ПЭН-клуба. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плакату, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

Ягоныя вершы сталі песнямі N.R.M., «Новага Неба», Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам канцэпцыі і многіх тэкстаў славутага «Народнага альбома» (прызнанага «Альбомам года» на «Рок-каранацыі — 1997»), перакладаў польскія рок-хіты для беларускіх спевакоў. «Народны альбом» на доўгія гады стаў адметнай падзеяй для айчыннай музыкі.

Песні з «Народнага альбома» выконвалі такія зоркі беларускай сцэны, як Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў і іншыя.

Анемпадыстаў заваяваў прэмію «Чалавек года — 2006» па версіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў». У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы».

Таксама Анемпадыстаў ствараў вокладкі для музычных альбомаў. Вёў на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!», для якой стварыў лагатып, калонку «Простыя рэчы».

Кніга «Колер Беларусі», якую ён напісаў, стала культавай. Гэта ўнікальны агляд фармавання колеравай свядомасці беларусаў творчым вокам мастака. У кнізе як апісанні колераў, іх бытавання ў мастацтве, рэлігіі, бытавым жыцці народу, так і дзясяткі ўнікальных фотаілюстрацыяў, якія сведчаць пра ўплеценасць разгляданага колеру ў палітру наваколля.

Адзін з пісьменнікаў казаў, што Міхал сканструяваў новую ДНК беларускай культуры, іншы назваў Анемпадыстава «іконаю стылю».

Міхал Анемпадыстаў быў удзельнікам беларускага адраджэнцкага руху яшчэ з «Беларускай майстроўні« пачатку 1980-х. Генераваў і ўвасабляў вобразныя ідэі для беларускіх грамадскіх і палітычных кампаніяў — «Барані сваё», «Будзьма беларусамі», «Выбірай!». Як мастак і свядомы месціч Анемпадыстаў бараніў ад разбурэння вядомы раён свайго роднага Менска Асмалоўка. Абараніць раён удалося, і ён захаваўся па сёння.

Пасля раптоўнае смерці мастака з'явілася кніга ўспамінаў пра яго «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Назву абралі нездарма — песня «Простыя словы» з «Народнага альбома» стала сапраўдным гітом, яе й дагэтуль спяваюць у дарозе, пры вогнішчы, на сяброўскіх бяседах і іншаземцам, знаёмячы іх з беларускай культурай. У кнізе сабраныя цікавыя і менш вядомыя факты пра Анемпадыстава, ягоныя вершы і песні для «Народнага альбому» і гурту «Новае неба», раней не публікаваны сцэнар «Народнага альбому» для польскай тэлевізіі, унікальныя фотаздымкі і «магічная мапа» Анемпадыстава, а таксама ўспаміны пра яго больш як 60 чалавек.

Міхала Анемпадыстава не стала ў студзені 2018 года.

У 2019 годзе ў памяць пра паэта, мастака, фатографа, культуролага, заснавалі прэмію ягонага імя. Ёю вырашылі адзначаць найлепшую вокладку беларускай кнігі. Ініцыятыва належыць Беларускаму ПЭН-цэнтра сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура».

Пасля смерці Міхала Анемпадыстава беларусы талакой перавыдалі «Колер Беларусі».

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    16.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →