Свет22

Мільярд выбарцаў і мільён выбарчых участкаў. Найбуйнейшая ў свеце дэмакратыя рыхтуецца да выбараў

Галасаванне за дэпутатаў парламента Індыі пройдзе з 19 красавіка па 1 чэрвеня.

Нарэндра Модзі. Фота: інстаграм палітыка

Індыя абвясціла дату самых маштабных выбараў на планеце, у якіх мае права ўзяць удзел амаль 1 мільярд чалавек. Вынікі будуць абвешчаныя 4 чэрвеня, але ўжо ясна, што індуісцкая Нацыяналістычная партыя «Бхаратыя Джаната» (BJP) атрымае камфортную перамогу, а 73-гадовы прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі пойдзе на трэці тэрмін, піша Бі-бі-сі.

Да Модзі толькі адзін чалавек змог так доўга пратрымацца ля стырна найбуйнейшай дэмакратыі свету — яе першы прэм'ер Джавахарлал Неру, паплечнік бацькі-заснавальніка незалежнай Індыі Махатмы Гандзі.

Партыі Модзі супрацьстаіць разнапланавы альянс апазіцыйных сіл, што да таго ж раздзіраецца ўнутранымі сваркамі. Модзі разлічвае не толькі захаваць беспрэцэдэнтную большасць у 303 з 543 месцаў у ніжняй палаце парламента Індыі, але і павялічыць яго да 370 дэпутатаў.

У некаторых штатах выбары пройдуць у некалькі этапаў.

«Мы прынясем дэмакратыю ў кожны куток краіны. Мы абяцаем правесці выбары так, каб застацца маяком дэмакратыі ва ўсім свеце», — сказаў на прэс-канферэнцыі кіраўнік выбаркама Раджыў Кумар.

Яшчэ да абвяшчэння даты выбараў Модзі пачаў перадвыбарчую кампанію. Апошнія месяцы ён актыўна раз'язджае па краіне, адкрывае сацыяльныя і прамысловыя аб'екты, размаўляе і моліцца з народам.

Модзі ставіць сабе ў заслугу эканамічныя поспехі Індыі, якая дзякуючы росту насельніцтва, кваліфікаванай рабочай сілы і інвестыцый кінула выклік суседняй КНР як галоўнай хуткарослай эканоміцы свету, і стала альтэрнатыўнай для заходніх капіталаў, што бягуць з камуністычнага Кітая.

Крытыкі Модзі папракаюць яго ў аўтарытарызме, нацыяналізме і распальванні рэлігійнай варожасці.

Праваабарончыя групы сцвярджаюць, што за дзесяцігоддзе кіравання Модзі колькасць злачынстваў на глебе нянавісці і актаў гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў мусульманскай меншасці ў Індыі ўзрасла.

Занепакоенасць на днях выказваў і Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк.

«Будучыя выбары ў Індыі будуць унікальнымі па маштабе. Я высока цаню свецкія і дэмакратычныя традыцыі краіны і яе велізарную разнастайнасць, — сказаў ён. — Аднак мяне турбуе распальванне нянавісці і дыскрымінацыя меншасцяў, асабліва мусульман. Мяне турбуе, што прастора для грамадзянскай актыўнасці звужаецца, а праваабаронцы, журналісты і крытыкі становяцца мішэнню для ўлады».

Каментары2

  • Якая дэмакратыя ў Індыі?
    18.03.2024
    Што за хлусня? Аніякай дэмакратыі ў Індыі няма і блізка, бо дэмакратычныя краіны не забіваюць сваіх апанентаў, як гэта зрабіў дзейсны ўрад Індыі ў Канадзе. Пра гэта пісалі ўсе Амерыканскія СМІ некалькі месяцаў таму.
  • Ік
    18.03.2024
    Надзвычай карумпаваная краіна, з традыцыямі ўдаваньня і падступніцтва. Ставіцца з даверам да індусаў збольшага нельга. Аднак, краіна дужа стракатая, што да насельніцтва, з 30 мовамі, зусім адрознымі адна ад другой, таму з агульнага правіла ёсьць і рэдкія выключэньні. У лепшым сьвятле адзначыў бы паўднёва-усходнюю частку Індыі.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →