Свет99

Памёр тэлекаментатар Васіль Уткін

Пра смерць вядомага расійскага спартыўнага каментатара Васіля Уткіна паведамілі расійскія СМІ.

Каментатару было 52 гады.

Уткін памёр сёння ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы імя Пірагова ў Маскве, піша Baza. Ён быў дастаўлены туды машынай хуткай дапамогі. Лекары дыягнаставалі ў яго вострую сасудзістую недастатковасць.

Адразу пасля шпіталізацыі Уткіна падключылі да апарата ШВЛ. Але рэанімаваць яго не ўдалося.

На беларускай глебе Уткін праславіўся перадусім тым, што часта адпускае з'едлівыя рэплікі на адрас беларускага футбола, і з-за ягонай папулярнасці гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс.

Аднак у 2020 годзе, калі ў Беларусі разгарнуўся шырокі грамадскі рух супраць дыктатуры, ён падтрымаў пратэсты і паабяцаў больш беларусаў не троліць.

Каментары9

  • RIP Уткін
    19.03.2024
    RIP Вася. Легенда.
  • Юра
    19.03.2024
    Оце такі топ-новини в Білоруссії? Н-да.....
  • Paliašuk
    19.03.2024
    Эх, Вася, "картофельная ты душа"... На носе асноўны плэй-оф ЛЧ, чэмпіёнства Нэвэркузена, фініш гонкі ў АПЛ, Еўра і вішанька на торце - дэрбі агрэсараў рф-рб, а ты ўзяў і забіў болт - у сваім стылі. Дзякуй за 2020, R.I.P. і перадавай прывітанні Валіку Бялькевічу.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →