Цяпер вядзецца актыўная праца з адным затрыманым у Бранскай вобласці ўраджэнцам Таджыкістана, які перасоўваўся ў машыне, абвешчанай у вышук у сувязі з тэрактам у «Крокус Сіці Холе», паведамляе тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ.
Ён назваў імёны трох іншых чалавек, якія знаходзіліся ў машыне — гэта таксама ўраджэнцы Таджыкістана. Яны здолелі схавацца ў лесе. Цяпер, калі светла, вядуцца іх актыўныя пошукі.
Аднак пакуль няма пацверджання, што гэтыя людзі былі тэрарыстамі, якія напалі на «Крокус», піша ВЧК-ОГПУ.
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома на 8:30 раніцы
Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў
Што вядома пра людзей, якія напалі на «Крокус Сіці Хол»
ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта
З’явілася поўнае відэа ўцёкаў людзей з «Крокус Хола» пасля пачатку страляніны
Каментары