Каліноўцы аб'явілі, што сабралі неабходныя грошы на набыццё дронаў
Байцы падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова аб'явілі, што збор на набыццё для іх патрэбаў FPV-дронаў паспяхова завершаны.
Паводле паведамлення прэс-службы Палка Каліноўскага, дроны ўжо набытыя і хутка будуць выкарыстоўвацца ў баявых задачах.
Байцы вельмі ўдзячныя ўсім, хто ахвяраваў грошы на гэтую важную тэхніку.
Таксама яны падзякавалі Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушку за інфармацыйную падтрымку збора.
Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў
Пазняк: Беларускім патрыётам трэба ісці ў полк Каліноўскага. Каб мне было не 80, я б таксама пайшоў
Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Яго збіў цягнік
БЧБ-сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе
Каментары
надрукуе
Паспрабуй на Хартыі хоць якую крытыку на адрас халіпаў-саннікавых, Парашэнкі і яго кубла. Гэта ўсё баніцца.
А пра тэракт у Крокусе, яўрэйскую вайну, ці Рамзана чачэнскага дык наогул каментары выключаюць.