У Брэсце кіроўца прадаў месца ў чарзе на мяжы і атрымаў вялізны штраф
Пакупніком аказаўся падаткавік.
Жыхар Брэста вырашыў падзарабіць на продажы месца ў чарзе на беларуска-польскай мяжы. Ён заняў месца на сваім аўтамабілі, размясціў аб'яву ў адным з чатаў і знайшоў пакупніка, паведамляе «Медыязона».
Ім, праўда, аказаўся падатковы інспектар. Пасля перадачы 150 даляраў за месца ў чарзе ён адразу ж склаў на мужчыну пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Няўдачлівага бізнэсоўца аштрафавалі на 30 базавых — гэта 1200 рублёў.
Каментары