Свет11

У прэзідэнцкіх выбарах у Літве возьме ўдзел восем кандыдатаў

Галоўвыбаркам Літвы ў панядзелак паведаміў, што завяршыў праверку подпісаў, сабраных кандыдатамі ў прэзідэнты. Усе восем кандыдатаў сабралі неабходную колькасць подпісаў, піша Delfi.lt.

Гітанас Наўседа балатуецца на другі тэрмін. Фота: «Наша Ніва»

Да пачатку збору подпісаў іх ЦВК рэкамендаваў кандыдатам сабраць хаця б на 10% подпісаў больш, чым патрабуецца, паколькі практыка паказвае, што не ўсе запісы ўдаецца прачытаць. Усяго подпісы сабралі 12 кандыдатаў. Тры кандыдаты не набралі 20000 подпісаў, а адзін сабраў, але зняў сваю кандыдатуру з выбараў.

Подпісы астатніх васьмі кандыдатаў праверыў Галоўвыбаркам.

Прэзідэнт Гітанас Наўседа набраў 36 584 подпісы, прэм'ер Інгрыда Шыманіце 33 701, вядомы адвакат Ігнас Вегеле — 34 172, юрыст, правазнаўца, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Дайнюс Жалімас — 22 156, доктар Эдуардас Вайткус — 30 080, інжынер, намеснік старшыні Сейма Андрус Мазуроніс — 20 225, былы чыноўнік НАТА Гедрымас Еглінскас — 22 890, палітык Рэмігіюс Жамайтайціс — 24 972.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве адбудуцца 12 мая 2024 года.

У прэзідэнцкіх выбарах у 2019 годзе бралі ўдзел дзевяць кандыдатаў. У першым туры тагачасны выкладчык Міжнароднай школы школы бізнэсу Віленскага ўніверсітэта Гітанас Наўседа набраў 30,95% галасоў, тагачасная дэпутат Сейма Інгрыда Шыманіце — 31,15%, а прэм'ер Саўлюс Сквярняліс — 19,7%.

 У другім туры Наўседа атрымаў 65,86%, Шыманіце — 32,86%.

Каментары1

  • мясцовы2
    08.04.2024
    Верагоднасць пачатку палітычных рэпрэсій у Літве вельмі малая, але ніколі не роўная нулю 

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →