Грамадства33

Жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 8 красавіка да 10 гадоў калоніі і штрафу ў 100 базавых велічыняў (4000 рублёў) асудзілі 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Яго абвінавацілі адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — «здрада дзяржаве», «заклік да санкцыяў» і «ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі», піша «Вясна».

Іван Сухамераў

Сухамерава абвінавацілі ў тым, што ён нібыта ўступіў у Bypol, хацеў стаць ваяром Палка Кастуся Каліноўскага і данаціў УСУ. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме з 15 лютага, таму падрабязнасці абвінавачання вядомыя толькі з паведамлення праўладнай «Гомельскай праўды». Прысуд вынес Сяргей Багінскі.

Івана Сухамерава прызналі вінаватым паводле наступных артыкулаў КК:

  • ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім);
  • ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі).

Як піша «Гомельская праўда», па версіі абвінавачвання, Іван Сухамераў размяшчаў негатыўныя публікацыі ў дачыненні да Лукашэнкі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама матэрыялы, якія заклікаюць міжнародныя арганізацыі да санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён жа нібыта ўступіў у склад Bypol, хацеў стаць ваяром Палка Кастуся Каліноўскага і данаціў УСУ.

Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года — тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

@nashanivanews Былы участковы ехаў на дзень народзінаў мамы — яму пагражае да 6 гадоў турмы #мама #деньрождения #беларусь #пограничники #граница #минск #таможня #арест #пабеларуску #милициябеларуси #участковый ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары3

  • Во малайчына!!!
    08.04.2024
    Даўно пара ня лынды біць па Эўропках а капусту зарабляць для Качанавай. Колінька цібе таблеткі з дустам перадаваць будзіт з Кітаю. І ваапшчэ, як гаварыў ні помню хто... Рэспубліка ента я® Любімую Ўладу ні ад'ядуць©
  • Паша
    09.04.2024
    Поделом
  • Чалавек з вялікай літары
    09.04.2024
    Мяркуючы па пералічаных абвінавачваннях з боку лукашыстаў - калабарантаў Масквы, Іван Сухамераў вельмі прыстойны чалавек, патрыёт Беларусі, гатовы змагацца з расейскімі акупантамі.
    Чалавек з вялікай літары.
    Шкада, што трапіў у палон.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →