Мова55

«Беларуская мова стала абярэгам у цяжкі перыяд майго жыцця». Расіянка вывучыла беларускую мову, жывучы ў Грузіі

Юста — расіянка з Валгаграда. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну дзяўчына з’ехала ў Грузію, дзе пазнаёмілася з беларусамі. Менавіта яны натхнілі яе на вывучэнне беларускай мовы. У размове з Budzma.org Юста расказвае пра свой шлях да беларускай мовы, а таксама дзеліцца ўражаннямі ад беларусаў.

Justa

— Што цябе натхніла пачаць вывучаць беларускую мову?

— Па прыездзе ў Грузію я пазнаёмілася з беларусамі і пачала з імі актыўна стасавацца. Калі я пачула, што яны паміж сабой размаўляюць па-беларуску, мне спадабалася, як гучыць іх мова. Часта стала прасіць прыяцеляў размаўляць са мной па-беларуску. Так да мяне прыйшла ідэя пачаць вучыць новую мову.

Я знайшла беларускамоўны раман «1984» ад выдавецтва «Янушкевіч» і чытала яго ўголас. Тады мне падалося, што ў кнізе дакладна будуць словы, якія можна будзе ўжываць пры размове з беларусамі. Раман дапамог мне больш разумець беларускую і больш вольна на ёй размаўляць.

Для таго, каб папрактыкаваць мову, далучылася да клуба беларускамоўнага нэтворкінгу ў Батумі. Там я сустрэла шмат прыемных людзей, якія пазней сталі сябрамі. Мне там вельмі спадабалася. Пасля ўдзелу ў нэтворкінгу стала нашмат прасцей размаўляць па-беларуску. Часцей за ўсё я размаўляю па-беларуску са сваёй найлепшай сяброўкай з Беларусі, з якой пазнаёмілася на мерапрыемстве клуба.

— З якімі складанасцямі ты сутыкнулася пры вывучэнні новай мовы?

— Складаным было тое, што па-беларуску вельмі мала рознага кантэнту. І калі хочаш паглядзець фільм па-беларуску, табе трэба патраціць шмат часу, каб яго знайсці. У горшым выпадку яго можа не быць. Я часам жартую, што калі ты хочаш атрымаць які-небудзь кантэнт на беларускай, то табе трэба яго зрабіць.

— Які кантэнт па-беларуску табе даспадобы?

— Я люблю фільмы па-беларуску, якія ёсць на сайце «Кінакіпа». Яшчэ вельмі падабаецца слухаць аўдыякнігі. Я слухала «Цукеркі ад бацькі», «Бездань» на «Чытанцы».

Justa

— Што табе больш за ўсё падабаецца ў беларускай мове?

— Асабіста для мяне беларуская мова стала абярэгам у цяжкі перыяд майго жыцця пасля эміграцыі. Яна накрывала сваім гучаннем, як коўдрай. У той час, калі расейская мова атаясамлівалася з жахам, смерцю і вайной, беларуская гучала плаўна, распеўна. Яна мяне пераносіла ў месцы, дзе я ніколі не бывала, але хацела пабываць.

Я ніколі не была ў Беларусі. Да свайго жыцця ў Грузіі ў мяне не было сяброў-беларусаў. Менавіта ў Сакартвэла я пазнаёмілася з беларускай культурай, і яна мяне вельмі зацікавіла. З’явіліся ўлюбёныя беларускія словы. Напрыклад, слова «шкарпэткі» вельмі ўтульнае і цёплае. Таксама словазлучэнне «глыбінная плынь», ад якога робіцца прахалодна. Некаторыя словы ў мовах адчуваеш на ўзроўні цела. Асабліва гэта заўважна, калі размаўляеш па-беларуску.

— Што можаш расказаць пра беларусаў?

— Беларусы — класныя. У вас быццам нешта свеціцца ўнутры, маленькі агеньчык, які асвятляе ваш шлях. Абсалютная большасць беларусаў, якіх я сустракала — добрыя, сціплыя, тактоўныя людзі. У кампаніі беларусаў часцей за ўсё пачуваешся добра, як дома.

Каментары5

  • Беларус
    16.04.2024
    Дзякуй, спадарыня Юста!
  • бабруйчанін
    17.04.2024
    У вас ( беларусаў)быццам нешта свеціцца ўнутры, маленькі агеньчык, які асвятляе ваш шлях.Ні першы раз чую падобнае адчуванне назіранне ад ад суседзей чужынцаў....
  • Так
    17.04.2024
    Нават расіянка вывучыла беларускую мову, а бабарыканцы далей не могуць.

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер2

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай5

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня107

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку28

Да 10 шахедаў за ноч заходзілі ў Беларусь, адзін страчаны, авіяцыя не ўзнімалася1

Колькасць легкавікоў на польскай мяжы пераваліла за тысячу

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер2

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер

Галоўнае
Усе навіны →