Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка
Інфармацыя аб тым, што біяграфію першай беларускай касманаўткі падкарэктавалі, выклікала жывое абмеркаванне ў тыктоку. Частка каментароў вызначаецца абсалютным падабенствам выказванняў.
Відэа ў тыктоку аб тым, што біяграфію першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай істотна падкарэктавалі, сабралі шмат каментароў. Пры гэтым большасць з іх напісаны пад капірку.
Топам з'яўляюцца каментары «Не зайздросцьце».
Некаторыя каментары вызначаюцца большым зместам. Праўда, у аўтараў не заўсёды атрымліваецца пісьменна выказаць сваю думку.
@nashanivanews Сям'і касманаўткі Васілеўскай ствараюць новыя легенды #василевская #космос #космонавт #навіны #беларусь #беларусьсейчас ♬ When I See You - Gabriel Albuquerqüe & Piano House На другім месцы выказванне кшталту «няма чаго капацца ў чужой бялізне».
Трэцяя група каментароў напісана ў стылі «А пры чым тут бацькі?»
Па нашых назіраннях, боты не толькі посцяць каменты па метадычках, але і маюць абавязак лайкаць каменты адзін аднаго. Імаверна, іх дзейнасць каардынуецца дзяржаўнымі структурамі Беларусі.
Каментары