Свет77

«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага

У прынятым дакуменце сказана, што расійская дзяржава «пераследавала і ў канчатковым рахунку забіла» Аляксея Навальнага за тое, што ён уступіў у апазіцыю рэжыму Уладзіміра Пуціна.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы выпусціла рэзалюцыю ў сувязі з забойствам Аляксея Навальнага ў калоніі 16 лютага. Яе прынялі 17 красавіка, тэкст дакумента з'явіўся на сайце ПАРЕ сёння, піша «Медуза».

У прынятым дакуменце сказана, што расійская дзяржава «пераследавала і ў канчатковым рахунку забіла» Навальнага за тое, што ён уступіў у апазіцыю рэжыму Уладзіміра Пуціна. Асамблея лічыць, што ўлады РФ «нясуць поўную адказнасць за забойства Аляксея Навальнага, які падвергнуўся катаванням, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню».

ПАРЕ заклікала ўвесці санкцыі ў дачыненні да людзей, якія нясуць адказнасць за пераслед і катаванні Навальнага. Асамблея апублікавала «спіс Навальнага», у якім пералічаныя імёны больш за 50 чалавек. У пералік, у прыватнасці, увайшлі супрацоўнікі калоній, паліцэйскія, пракуроры і суддзі, а таксама праўладны блогер Ілля Рамясло.

У сваёй рэзалюцыі ПАРЕ заявіла, што пры кіраванні Уладзіміра Пуціна Расія ператварылася ў дыктатуру (Асамблея ўжо рабіла такую заяву), а рэжым «цалкам прысвяціў сябе вайне з дэмакратыяй».

Рэжым Уладзіміра Пуціна прытрымліваецца неаімперыялістычнай ідэалогіі «рускага свету», якую Крэмль ператварыў у інструмент распальвання вайны.

Гэтая ідэалогія выкарыстоўваецца для знішчэння рэшткаў дэмакратыі, мілітарызацыі расейскага грамадства і апраўдання замежнай агрэсіі з мэтай пашырэння межаў Расейскай Федэрацыі за кошт уключэння ў яе ўсіх тэрыторый, якія калісьці знаходзіліся пад расейскім панаваннем, уключаючы Украіну.

ПАРЕ раскрытыкавала патрыярха Кірыла і назвала Рускую Праваслаўную Царкву «ідэалагічным працягам рэжыму Уладзіміра Пуціна, які мае дачыненне да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца ад імя РФ і ідэалогіі «рускага свету».

У заяве сказана, што Маскоўскі патрыярхат РПЦ і Кірыл адстойваюць ідэалогію «рускага свету», называюць вайну супраць Украіны «святой вайной усіх рускіх» і заклікаюць праваслаўных вернікаў ахвяраваць сабой дзеля Расіі. «Асамблея ўзрушаная такім здзекам з рэлігіі і скажэннем хрысціянскай праваслаўнай традыцыі рэжымам Уладзіміра Пуціна і яго стаўленікамі ў Маскоўскім патрыярхаце», — сказана ў рэзалюцыі.

Парламенцкая асамблея, як і заяўляла раней, адмовілася прызнаваць Пуціна легітымным прэзідэнтам РФ і заклікала краіны, якія ўваходзяць у Раду Еўропы, а таксама ў Еўрасаюз, спыніць з ім любыя кантакты. Асамблея падтрымала прапанову Юліі Навальнай, удавы Аляксея Навальнага, якая заклікала ўжыць супраць «памагатых злачыннага рэжыму Уладзіміра Пуціна « інструменты, распрацаваныя для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю.

У сваёй заяве ПАРЕ заклікала даць Украіне зброю і боепрыпасы, каб яна магла супрацьстаяць Расіі, а таксама ўзмацніць санкцыі супраць Расіі, у тым ліку ўвесці абмежаванні супраць Маскоўскай біржы і «Расатама».

У ПАРЕ заявілі, звяртаючыся да ЕС і краін G7, што ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы павінны лічыцца законнымі ваеннымі мэтамі.

Каментары7

  • Дела нужны
    18.04.2024
    Дела нужны, реальные дела, а не сотрясание воздуха, от которых, режимам путина и лукашенко, ни жарко, ни холодно.
  • Содомогоморский
    18.04.2024
    Они там за саправдную православную традицию …. Вот же клоуны.
  • Вось
    18.04.2024
    Так прызнайце ўрэшце пуціна, рф і рпц тэрарыстычнымі структурамі. Каб ўсе тыя, хто будзе з імі супрацоўнічаць, лічыліся памагатымі тэрарыстаў. А так гэта ўсё пустое, грошы заходнім краінам не пахнуць, частка заходняга бізнесу дагэтуль вядзе свой бізнесіу рф, плоцячы там вялізарныя падаткі, якія крэмль накіроўвае на вайну і забойства.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →