Свет66

Такер Карлсан узяў інтэрв'ю ў адыёзнага філосафа Аляксандра Дугіна

Яно было апублікавана ў сацсетках Карлсана. Ролік доўжыцца крыху больш за 20 хвілін.

«Мяркуючы па ўсім, яго ідэі лічаць настолькі небяспечнымі, што ўкраінскі ўрад забіў яго дачку [Дар'ю Дугіну], а Amazon не прадае яго кнігі», — гаворыцца ў суправаджальным допісе да відэа.

У інтэрв'ю дзве часткі: «Самаразбуральныя паводзіны Захаду» і «Калі Расія стала разглядацца як галоўны вораг Амерыкі?», — піша «Дождь»

У інтэрв'ю, у прыватнасці, Дугін разважае пра крызіс традыцыйных каштоўнасцяў на Захадзе і называе Уладзіміра Пуціна лідарам, які паспрабаваў адрадзіць такія каштоўнасці ў Расіі, а таксама суверэнітэт дзяржавы і хрысціянства. У сувязі з гэтым, мяркуе ён, у ЗША сталі лічыць Расію сваім ворагам.

Аляксандр Дугін вядомы як адзін з лідараў «неаеўразійства» (ідэя, якая мае на ўвазе супрацьпастаўленне Расіі заходняму свету), кансерватыўны публіцыст і «ідэолаг рускага свету». Ён актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне. Дугін знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, а таксама ўключаны ў базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац» як «расійскі фашыст».

Дачка Дугіна Дар'я загінула 20 жніўня 2022 года ў выніку выбуху аўтамабіля ў Падмаскоўі. ФСБ заявіла, што забойства арганізавалі ўкраінскія спецслужбы. Украіна гэта адмаўляе.

Такер Карлсан — амерыканскі кансерватыўны журналіст, былы вядучы Fox News. Раней ён узяў інтэрв'ю ва Уладзіміра Пуціна.

Каментары6

  • За Свабоду!
    30.04.2024
    Падобнае імкнецца да падобнага. А Такер паразмаўляе з ідэолагамі Ісмламскай Дзяржавы ці Аль-Каіды? А, не, яму ж Пуцін башляе за піяр сябе і свайго фашыста Дугіна. 
  • гэта дыверсія і іпсо
    30.04.2024
    РПЦ ФСБ - не царква, яе папы не хрысціяне, а агенты ў расах. Шкоднае інтэрв'ю, накіраванае на амерыканскіх вернікаў, чарговая спроба пераканаць амерыканскае грамадства, что яны не тым дапамагаюць.
  • вот это да
    30.04.2024
    Сливной бачок взял интервью у выгребной ямы. Бывает же такое.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →