Гісторыя1010

Былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ выдаў кнігу пра нараджэнне беларускага Левіяфана

Беластоцкае выдавецтва «Камунікат» выдала манаграфію Віктара Шадурскага «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)».

Віктар Шадурскі — доктар гістарычных навук, прафесар, былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. У сваёй кнізе ён разглядае перыяд нашай гісторыі ад моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць, да рэферэндуму 1996 года, калі Аляксандр Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парламент і канчаткова скіраваў краіну на рэйкі аўтарытарызму. 

У манаграфіі аўтар адказвае на пытанні, як і чаму Беларусь атрымала незалежнасць, хто да гэтага спрычыніўся, чаму потым не спрацавалі дэмакратычныя інстытуцыі і чаму беларусы аказаліся ўразлівымі да дэмагогіі і папулізму.

Кніга можа быць цікавай для маладых беларусаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай гісторыяй. Неўзабаве яе можна будзе замовіць на сайце выдавецтва

Каментары10

  • A...
    12.05.2024
    Скажыце, браткі, які наклад кніжкі
  • A...
    12.05.2024
    І яшчэ, браткі, чаму замовіць можна будзе толькі неўзабаве? А як хто, такі цікаўны як я, напрыклад, прагне ўжо цяпер дазнацца, чаму дэмакратычныя інстытуты не спрацавалі? Што нам такім цікаўным рабіць?
  • Тутэйшы
    12.05.2024
    Куплю

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →