СК завёў крымінальныя справы супраць 257 чалавек, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду
Цэнтральны апарат Следчага камітэта распачаў крымінальныя справы супраць тых, хто балатуецца ў каардынацыйную раду, фігурантамі сталі 257 чалавек, паведамляе прэс-служба ведамства.
Справы распачатыя па артыкулах аб змове з мэтай захопу ўлады, закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі, стварэнні «экстрэмісцкага» фармавання і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкулы 357, 361, 361-1 і 361-4 КК), паведамляе прэс-служба ведамства.
«Паводле наяўнага алгарытму, у рамках расследавання крымінальнай справы атрыманая інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі краіны. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы», — сказана ў паведамленні СК.
Выбары ў КР, якая пазіцыянуе сябе як парламент на эміграцыі, павінны прайсці 25—27 мая. У Каардынацыйную раду балатуецца 12 спісаў, што ўключаюць 257 чалавек.
Раней усе спісы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Каментары