Улады Літвы разам з іншымі краінамі, якія мяжуюць з Расіяй, плануюць узвесці «сцяну з беспілотнікаў»
Гэта будзе сцяна з дронаў, што працягнецца з Нарвегіі да Польшчы.
Улады Літвы разам з іншымі краінамі, якія мяжуюць з Расіяй, плануюць узвесці «сцяну з беспілотнікаў», каб абараніць свае межы, паведаміла міністр унутраных спраў краіны Агне Білатайце пасля сустрэчы ў Рызе з калегамі з Латвіі і Эстоніі, а таксама Фінляндыі, Нарвегіі і Польшчы.
«Гэта зусім новая рэч — сцяна з дронаў, якая працягнулася ад Нарвегіі да Польшчы. Мэта складаецца ў тым, каб выкарыстоўваць дроны і іншыя тэхналогіі для абароны нашых межаў, — сказала яна агенцтву BNS. — Не толькі з дапамогай фізічнай інфраструктуры, сістэм назірання, але і з дапамогай беспілотнікаў і іншых тэхналогій, якія дазволяць нам абараніцца ад правакацый з боку недружалюбных краін і прадухіліць кантрабанду».
Акрамя размяшчэння беспілотнікаў для назірання за мяжой, краіны таксама будуць выкарыстоўваць сістэмы абароны, здольныя спыніць дроны.
Каментары