Фінляндыя дазволіла Украіне выкарыстоўваць яе зброю на тэрыторыі Расіі
Украіна можа выкарыстоўваць узбраенні, перададзеныя Фінляндыяй, на тэрыторыях, якія афіцыйна прызнаныя расійскімі. Пра гэта паведаміла кіраўніца МЗС Фінляндыі Эліна Валтанен.
«Фінляндыя не ставіла асаблівых абмежаванняў на сваю матэрыяльную дапамогу… Украіна можа атакаваць Расію з дапамогай зброі, перададзенай Фінляндыяй», — цытуе Валтонен выданне Uusisuomi.
На думку міністраркі, краіна, якая вядзе абарончую вайну, можа атакаваць вайсковыя аб'екты на тэрыторыі краіны, якая на яе напала, калі гэта неабходна для самаабароны.
Каментары