Усяго патроху

Вось як вы адрозніце самыя смачныя сарты клубніц

Розныя сарты клубніц адрозніваюцца памерам, колерам, смакам і працягласцю захоўвання.

Для салодкіх сартоў клубніц тыповая адлегласць між ягадай і хвосцікам-чашалісцікам. Фота: Наша Ніва

«Альба»

Распаўсюджаны ў Беларусі ранні сорт называецца «Альба». Гэты сорт італьянскай селекцыі адрозніваецца сваёй ураджайнасцю. У Беларусі з аднаго куста магчыма атрымаць да 1 кілаграма ягад, якія маюць аднолькавую форму і дастаткова шчыльную мякаць. Сорт устойлівы да захворванняў, а ягады добра пераносяць транспартаванне. Але яны не маюць яркага смаку і салодкасці. Яны нагадваюць ягады, што прывозяць з Турцыі, Грэцыі ці Ізраіля — цвёрдзенькія, але не салодкія.

сорт клубніц "Альба" strawberry "Alba" сорт клубники «Альба»
Клубніцы сорту «Альба». Скрын відэа user-ir6oi3xp9k / YouTube

«Зефір»

Раннім дружным паспяваннем вылучаецца і даўно вядомы ў Беларусі сорт «Зефір». Плады вагою да 50 грам маюць дастаткова шчыльную мякаць без пустотаў ружовага колеру. З аднаго куста збіраюць да 1 кілаграма ягад вагою да 50 грам. Гэты сорт устойлівы да маразоў і хваробаў.

Акрамя водару, «Зефір» вылучаецца выдатным смакам. Яго можна аднесці да дэсертных сартоў з-за павышанага ўтрымання цукраў. Вось такія ягады купляйце смела, спадабаюцца.

Сорт клубніц "Зефір" Сорт клубники "Зефир" Strawberry variety "Zephir"
Клубніцы сорту «Зефір». Скрын відэа: user-yc1ue7zv8m / YiuTube / YiuTube

«Фестывальныя»

Сярод сярэдняспелых сартоў выдзяляецца сорт «Фестывальныя», які быў выведзены яшчэ ў 1960-х гадах.

Галоўная яго адметнасць — насычана-чырвоныя плады з чырвонай шчыльнай мякаццю. Дастаткова буйныя ягады маюць выдатны смак і водар. Расліна вытрымлівае маразы, дае вялікія ягады. Але яе мінусам з'яўляецца няўстойлівасць да грыбковых захворванняў і засухі. Таксама спелая ягада дрэнна пераносіць транспартаванне. Але яна смачная!

Сорт клубніц "Фестывальная" Strawberry variety "Festivalnaja" Сорт клубники «Фестиваль».
Клубніцы сорту «Фестывальныя». Скрын відэа: realny_sadovod / YiuTube

«Лорд»

Гэты сорт лічыцца адным з аптымальных для Беларусі. Яму і догляду асаблівага не трэба, і да хваробаў ды шкоднікаў ён устойлівы. У адрозненне ад іншых сартоў, якія патрабуюць перасадкі кожныя 3-5 гадоў, «Лорд» можа нармальна радзіць на адным месцы да дзесяці гадоў. Плады ў гэтага сорту ў сярэднім важаць 35-50 грамаў і вылучаюцца прыемным салодкім смакам і пахам. Унутры ягада можа быць з пустотамі, але гэта не пагаршае яе смаку.

Сорт клубніц "Лорд" Strawberry variety "Lord" Сорт клубники «Лорд»
Клубніцы сорту «Лорд». Скрын відэа grechishnikova / YouTube

Як вызначыць якасныя плады клубніц на рынку

Галоўнае, на што спецыялісты раяць звярнуць увагу пры выбары, гэта на тое, каб ягады былі сухія, шчыльныя і без прыкметаў гніення. Колер у пладоў павінен быць аднародны без зялёных ці белых плямаў.

Важна, каб на пладах прысутнічаў чашалісцік, які не павінен быць сухім ці пажоўклым. Сухі хвосцік гаворыць пра тое, што клубніцы сабраныя даўно.

Спецыялісты раяць таксама звярнуць увагу на тое, як прымацаваны чашалісцік да плода. Калі паміж ім і ягадаю ёсць адлегласць, то клубніцы будуць салодкімі. Калі лісцікі шчыльна прылягаюць да ягады, то яна з большай імавернасцю будзе кіслай.

Адсутнасць чашалісціка прыводзіць да таго, што на яго месца трапляюць мікробы. Таму плады без чашалісцікаў хутчэй псуюцца.

У клубніц павінен быць насычаны, ягадны арамат, а плады маюць быць з вялікай колькасцю зярняткаў жоўтага колеру. Сцвярджаецца, што чым глыбей зярняткі пагружаныя ў ягаду, тым яна смачнейшая.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што сапраўды добрыя, нехімічныя клубніцы будуць неаднароднымі па памеры. Калі адна ягада вялікая, другая малая, а трэцяя сярэдняя — гэта нармальна, так яно і бывае ў звычайных умовах.

Каментары

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага9

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →