Molchat Doma выпусцілі новы сінгл «Сон» і кліп у стылі Дэвіда Лінча
Самы знакаміты беларускі гурт за мяжой выпусціў новы сінгл і кліп да яго. «Сон» — першы трэк з новага альбома «Белая паласа», рэліз якога запланаваны на 6 верасня, піша тэлеграм-канал «КЛІК».
Рэжысёрам кліпа стаў Браян М. Фергюсан — фільммейкер, які працаваў з Garbage, Alice Glass, The Soft Moon, Ladytron і іншымі знакамітымі музыкамі.
«Сон» уяўляе сабой шасціхвілінную кароткаметражку ў духу фільмаў Дэвіда Лінча, дзе вобразнасць важнейшая за змест. Гэта прыгожы і магічны кліп, які абгульвае метафізічны бок чалавечых сноў.
Раней Molchat Doma абвясцілі пра пачатак вялікага еўрапейскага тура, які пачнецца ў сярэдзіне кастрычніка і ахопіць 24 гарады ад Нідэрландаў да Італіі.
Каментары