Мяккія бліны, якія растаюць у роце. Іх можна зрабіць на сняданак або ў якасці салодкай стравы цягам дня.
Спатрэбіцца:
— 2 вялікія яйкі
— ½ шклянкі мукі
— ½ шклянкі расліннага малака
— ½ шклянкі вады
— 1 чайная лыжка дробнага цукру
— шчопаць солі
— 1 сталовая лыжка топленага масла
Для падачы
- натуральны ёгурт
некалькі арэхаў - некалькі чарніц ці буякоў
- сталовая лыжка цукровай пудры
Як гатаваць:
- Бялкі аддзяліце ад жаўткоў. У вялікую міску пакладзіце жаўткі, дадайце муку, цукар і расліннае малако. Усё старанна перамяшайце. У канцы наліце ваду і зноў перамяшайце цеста.
- Узбіце яечныя бялкі разам са шчопаццю солі да з’яўлення шчыльнай пены. Дадайце ў цеста і, з дапамогай сіліконавай лапаткі, вельмі асцярожна перамяшайце.
- На патэльні разагрэйце топленае масла і выліце на яе цеста. Накрыйце вечкам і пачакайце, пакуль верх бліна не пачне застываць. Адкрыйце патэльню і перавярніце блін на другі бок.
- Змяшайце ёгурт з цукрам і змажце ім бліны. Упрыгожце арэхамі і чарніцамі.
Каментары