Расія ўпершыню прымяніла ва Украіне звышцяжкую авіябомбу новага тыпу
У Расіі заяўляюць, што гэта першы выпадак прымянення бомбы такога калібру з кіраваным модулем планавання і карэкцыі ў гісторыі.
Расія ўпершыню выкарыстала ва Украіне звышцяжкую авіябомбу ФАБ-3000. Пра гэта паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке.
Раней ён ужо паведамляў пра масавае ўжыванне ва Украіне самай цяжкай на той момант плануючай фугаснай авіябомбы ФАБ-1500-М54.
20 чэрвеня з'явіліся паведамленні, што на сяло Ліпцы Харкаўскай вобласці расіяне скінулі трохтонную бомбу ФАБ-3000 М-54 з кіраваным модулем планавання і карэкцыі (УМПК).
«Сёння Расія скінула на Украіну першую ФАБ-3000 М-54 УМПК, трапіўшы ў будынак «Новай пошты» №1 у прыфрантавым пасёлку Ліпцы Харкаўскай вобласці. Цяжкая бомба масай 3 тоны (баявая частка 1,2 тоны) упала за 15 метраў ад будынка, але ўсё адно нанесла яму сур'ёзную шкоду», — адзначыў Рэпке.
Расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які апублікаваў відэа з ФАБ-3000, піша, што гэта «першае баявое прымяненне ў гісторыі чалавецтва бомбы такога калібру з УМПК».
Паводле яго звестак, «радыус суцэльнага паражэння ў ФАБ-3000 230 метраў, а аскепкі захоўваюць сваю забойную сілу на далёкасці 1240 метраў».
Каментары
Гори в аду!